Нітра (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нітра
Nitra
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
826
Першая згадка
Плошча
102,2 км²
Вышыня цэнтра
151 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
84 693 чалавек (2006)
Шчыльнасць
845 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 37
Паштовыя індэксы
949 XX
Аўтамабільны код
NR
Афіцыйны сайт
Нітра на карце Славакіі
Нітра (горад) (Славакія)
Нітра (горад)

Нітра (славацк.: Nitra, ням.: Neutra) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага края, стаіць на рацэ Нітры. Насельніцтва горада складае амаль 85 тысяч чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню з'яўляюцца славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай імперыі Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысціянства, бо, як лічыцца, у 829833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тут і спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасля паражэння Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Венгерскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.

У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі тут жыло больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў стала цэнтрам жупы. На сёння Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]