Оскар I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар I
Oscar I
Сцяг18-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859
Папярэднік Карл XIV Юхан
Пераемнік Карл XV
Сцяг50-ы кароль Нарвегіі
8 сакавіка 1844 — 8 ліпеня 1859
Папярэднік Карл III Юхан
Пераемнік Карл IV

Нараджэнне 4 ліпеня 1799(1799-07-04)[1][2][…]
Смерць 8 ліпеня 1859(1859-07-08)[1][3][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Бацька Карл XIV Юхан[1]
Маці Дэзірэ Клары[1]
Жонка Жазефіна Лейхтэнбергская[1][6]
Дзеці Карл XV, Prince Gustaf, Duke of Uppland[d], Оскар II, Prince August, Duke of Dalarna[d], Hjalmar Högqvist[d], Max Högqvist[d] і Яўгенія Шведская[7]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Адукацыя
Дзейнасць манарх, кампазітар
Манаграма Манаграма
Званне адмірал
Узнагароды
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар I (шведск.: Oscar I, пры нараджэнні Жазеф-Оскар Бернадот, фр.: Joseph Oscar Bernadotte, 1799—1859) — другі з дому Бернадотаў кароль Швецыі і Нарвегіі1844).

Кароль Оскар I у бытнасць кронпрынцам

Сын генерала Жана Бернадота (пасля напалеонаўскага маршала, а затым караля Швецыі Карла XIV Юхана) і яго жонкі Дэзірэ Клары, былой нявесты Напалеона Банапарта (пасля каралевы Дэзідэрыі). Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Оскар на хвалі сентыменталісцкай моды на скандынаўскія імёны; пра тое, што бацьку Оскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бернадоты не падазравалі.

У 1811 пасля абрання бацькі спадчыннікам шведскага прастола 12-гадовы Оскар прыбыў у Швецыю і, у адрозненне ад бацькоў, добра авалодаў шведскай мовай. Яшчэ пры жыцці бацькі іграў прыкметную палітычную ролю (з-за хвароб караля і моўнага бар’ера паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвегіі. Да моманту ўзыходжання на прастол (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсліваць раўнапраўе шведскага і нарвежскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны шведска-нарвежскі сцяг (так званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацверджаны нарвежскі Ордэн Святога Олафа.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лейхтэнбергскай, дачкі Яўгенія Багарнэ і ўнучкі імператрыцы Жазэфіны дзяцей:

  • Карл XV (1826—1872) — кароль Швецыі і Нарвегіі
  • Прынц Густаў (1827—1852) — герцаг Упландскі
  • Оскар II (1829—1907) — кароль Швецыі і Нарвегіі
  • Яўгенія (1830—1889)
  • Аўгуст (1831—1873) — герцаг Даларна

а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Лапландыі»:

  • ад сувязі з актрысай Эміліяй Хёгкіст:
    • Яльмар Хёгкіст, (18.06.1839, Гамбург — 1874, Лондан)
    • Макс Хёгкіст, (12.08.1840, Стакхолм — 1872, Кітай)
  • ад сувязі с Жакет Лёвенхільм дачка:
    • Аскарыя (1819)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]