Ота Валах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Валах
ням.: Otto Wallach
Дата нараджэння 27 сакавіка 1847(1847-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1931(1931-02-26)[3][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік August Wilhelm von Hofmann[d]
Вядомыя вучні Уолтэр Хоўарс
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Ва́лах[5] (ням.: Otto Wallach; 27 сакавіка 1847, Кёнігсберг — 26 лютага 1931, Гётынген) — нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (1869). Прыват-дацэнт у Бонскім універсітэце (з 1873 года), прафесар там жа (з 1876 года), а затым у Гётынгенскім універсітэце (з 1889 па 1915 г.).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з піянераў хіміі тэрпенаў. Нобелеўская прэмія па хіміі (1910) «У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў». Адкрыў ліманэн, феладрэн, фенхан і іншыя злучэнні, паказаў іх генетычную сувязь з ізапрэнам'[5]. Адкрыў рэакцыю аднаўляльнага аміліравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909)[5].

Зноскі

  1. а б Otto Wallach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Otto Wallach // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Валлах Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Валлах Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]