П’ер дэ Гейтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'ер дэ Гейтэр)
П’ер дэ Гейтэр
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1848(1848-10-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1932(1932-09-26)[1][2] (83 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер дэ Гейтэр (фр.: Pierre Degeyter; 8 кастрычніка 1848, Гент, Бельгія — 27 верасня 1932, Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал». З 1920 года член Французскай кампартыі. Па прафесіі мэбельшчык.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства «Працоўная ліра», арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 годзе напісаў музыку на вершы Э. Пацье «Інтэрнацыянал».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]