Павел Ёзеф Шафарык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Ёзеф Шафарык
славацк.: Pavol Jozef Šafárik
Дата нараджэння 13 мая 1795(1795-05-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1861(1861-06-26)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Войцех Шафарык[d]
Род дзейнасці перакладчык, мовазнавец, паэт, гісторык, педагог, журналіст, пісьменнік, настаўнік, філолаг, выкладчык універсітэта, філосаф, этнограф
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вел Ё́зеф Ша́фарык (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.

Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819-33), з 1848 дырэктар бібліятэкі Пражскага ўніверсітэта. Адзін з лідараў Пражскага паўстання 1848.

Выступіў як паэт (зборнік «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў славянскія мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць у працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэшскай, славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф. Палацкім).

Яго працы — першыя ў сусветнай гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па славянскім этнагенезе — паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў іншых краінах.

Зноскі

  1. а б Ф. Шафарик, Павел-Иосиф // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXIX. — С. 212–215.
  2. а б Pavel Josef Safarik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Šafařík, Paul Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 53.
  5. BillionGraves — 2011.
  6. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/safarik-josef-pavel/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]