Павел Антонавіч Гарошак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Антонавіч Гарошак
Павел Антонович Горошек
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1925(1925-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1994(1994-10-19) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў сухапутныя войскі
Бранятанкавыя і механізаваныя войскі
Гады службы 19431946
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча Гарошчак[1][2]) (19251994) — савецкі ваенны дзеяч[3]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Падпалкоўнік[4] запасу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча — Гарошчык) нарадзіўся 10 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Нованікалаеўка  (руск.) Стэрлітамакскага кантона  (руск.) Башкірскай АССР РСФСР СССР (цяпер вёска Фёдараўскага раёна Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы ў суседняй вёсцы Пакроўцы  (руск.). У верасні 1941 года П. А. Гарошак паступіў у Стэрлітамакскую фельчарскую школу, з другога курсу якой ў 1943 годзе быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Фёдараўскім райваенкаматам Башкірскай АССР і накіраваны на курсы кулямётчыкаў у Рыжскае пяхотнае вучылішча, якое знаходзілася ў эвакуацыі ў Стэрлітамаке.

У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі радавы П. А. Гарошак з верасня 1943 года на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку ў складзе 1-га мотастралковага батальёна 69-й механізаванай брыгады  (руск.) 9-га механізаванага корпуса  (руск.) 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.) Варонежскага[3] (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-га Украінскага) фронту[3]. Удзельнік бітвы за Дняпро. 22 верасня 1943 года перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра і на падручных сродках фарсіравалі раку ў раёне вёскі Зарубінцы  (руск.)[5] Канеўскага раёна  (руск.) Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і занялі плацдарм на правым беразе. У перадавой групе быў і радавы Гарошак. Да сямі гадзін раніцы фарсіраваў Дняпро ўвесь 1-ы мотастралковы батальён. Немцы паспрабавалі ліквідаваць плацдарм, кінуўшы ў бой вялікую колькасць пяхоты, танкі і авіяцыю. Але да чатырох гадзін вечара ўсе атакі праціўніка, былі адбітыя. У ходзе бою быў цяжка паранены санінструктар батальёну. Павел Антонавіч застаўся адзіным на плацдарме медыкам і таму быў пераведзены ў санітары  (руск.). За шэсць гадзін баявых дзеянняў радавы Гарошак аказаў дапамогу 26 байцам і камандзірам, вынес з зоны абстрэлу 32 параненых салдата са зброяй[3]. Калі абстаноўка патрабавала, радавы Гарошак браўся за аўтамат, знішчыўшы за час бою 9 нямецкіх салдат.

Магіла Гарошка на Чыжоўскіх могілках Мінска

У наступным Павел Антонавіч удзельнічаў у баях на Букрынскім плацдарме  (руск.) і ў вызваленні сёлаў Грыгарыўка  (руск.) і Малы Букрын. У кастрычніку 1943 года 69-я механізаваная брыгада была ўтойліва перакінутая на Люцежскі плацдарм  (руск.) і прымала ўдзел у Кіеўскай наступальнай аперацыі  (руск.). 17 лістапада 1943 года указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР чырвонаармейцу Гарошку Паўлу Антонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па патрабаванні батальённага ваенурача радавы П. А. Гарошак так і застаўся санітарам. У гэтай пасадзе ён удзельнічаў і ў Кіеўскай абарончай аперацыі  (руск.). У канцы снежня 1943 года Паўла Антонавіча адкамандзіравалі на вучобу ў Саратаўскае танкавае вучылішча  (руск.), якое ён скончыў у 1945 годзе.

Пасля вайны малодшы лейтэнант П. А. Гарошак яшчэ год служыў у бранятанкавых і механізаваных войсках  (руск.). У 1946 годзе ён звольніўся ў запас[3]. Жыў у горадзе-героі Мінску. У 1951 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут[3]. Працаваў у міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, затым у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У Сеціве часта сустракаецца інфармацыя, што перад выхадам на пенсію падпалкоўнік запасу П. А. Гарошак займаў пасаду міністра юстыцыі БССР, але гэты факт з’яўляецца шырока распаўсюджанай памылкай[6]. 19 кастрычніка 1994 года Павел Антонавіч памёр. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўстаноўлена на будынку медыцынскага вучылішча ў горадзе Стэрлітамаку Рэспублікі Башкартастан.
  • Імя Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўвекавечана на мемарыяле ў парку Перамогі  (руск.) ў горадзе Уфе Рэспублікі Башкартастан.

Зноскі

  1. Биография П.А. Горошека в собрании биографий. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012.
  2. Представление к ордену Красной Звезды. ЦАМО ф. 33, оп. 686044, д. 1108. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012.
  3. а б в г д е Горошек Павел Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
  4. На момант прысваення звання Героя Савецкага Саюза — чырвонаармеец.
  5. Цяпер затоплена Канеўскім вадасховішчам.
  6. История в лицах Архівавана 16 лютага 2020. (руск.)
  7. Указ Президиума Верховного Совета СССР у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА, ф. 33, воп. 682525, спр. 67, л. 1)
  8. Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА, ф. 33, воп. 682525/793756, спр. 69/11, л. 1/490, 491)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Пайвин И. Через Днепр //Славные сыны Башкирии. Кн.3. Уфа, 1968.

Дакументы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]