Палац Уайтхол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Уайтхол
англ.: Palace of Whitehall
Уайтхольскі палац на карціне галандскага мастака XVII стагоддзя.
Уайтхольскі палац на карціне галандскага мастака XVII стагоддзя.
51°30′16″ пн. ш. 0°07′32″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Ініга Джонс
Дата заснавання 1530
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праект новага палаца, Ініга Джонс, 1638

Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») быў асноўнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм’ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]