Парламент Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўстралія
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад
Аўстраліі

Выканаўчая ўлада
Манарх (Елізавета II)
Генерал-губернатар (Квенцін Брайс)
Прэм’ер-міністр (Тоні Эбат)
Кабінет
Выканаўчы савет

Заканадаўчая ўлада
Парламент
   • Сенат
   • Палата прадстаўнікоў
   • Лідар апазіцыі (Малкалм Тарнбал)
Выбары
   • Выбарчая сістэма
   • Выбарчыя акругі
   • Выбары, якія прайшоў
   • Выбары, якія маюць быць

Судовая ўлада
Вярхоўны суд
Судовая сістэма
Канстытуцыя


Выканаўчая ўлада
Губернатары
Прэм'ер-міністры

Заканадаўчая ўлада
Парламенты
Выбарчыя сістэмы
   • АСТ · НПУ · ПТ · КЛД · ПА ·
     ТАС · ВІК · ЗА



Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная


Парламент Аўстраліі — вышэйшы заканадаўчы орган Аўстралійскага Саюза. З’яўляючыся двухпалатным, аўстралійскі парламент у значнай ступені змадэляваны паводле Вестмінстарскай традыцыі, хоць на структуру і функцыі моцна паўплываў досвед ЗША (першым чынам, структура Кангрэса ЗША). Паводле часткі 1 главы 1 Канстытуцыі Аўстраліі, у Парламент краіны ўваходзяць Каралева Вялікабрытаніі, Сенат і Палата прадстаўнікоў.

Ніжняя палата Парламента, Палата прадстаўнікоў, у наш час складаецца са 150 дэпутатаў, кожны з якіх прадстаўляе асобную выбарчую акругу. Колькасць месцаў у палаце не з’яўляецца фіксаванай і можа змяняцца. Напрыклад, па выніках парламенцкіх выбараў 1993 года ў палаце было 147 месцаў, у 1996 годзе — 148 месцаў, а ў 2001 годзе — 150 месцаў. Дэпутаты Палаты абіраюцца на 3 гады па мажарытарнай выбарчай сістэме абсалютнай большасці з двухпартыйным пераважным (прэферэнцыяльным) галасаваннем.

Верхняя палата Парламента, Сенат, складаецца з 76 членаў — па 12 ад кожнага штата і па 2 ад кожнай кантынентальнай тэрыторыі. Сенатары абіраюцца на аснове прапарцыйнай выбарчай сістэмы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю гісторыю Парламент Аўстраліі вядзе яшчэ з сярэдзіны XIX стагоддзя, калі былі сфарміраваны парламенты будучых аўстралійскіх штатаў (тады яшчэ брытанскіх калоній): у 1856 годзе — парламенты Новага Паўднёвага Уэльса, Вікторыі і Тасманіі, у 1857 годзе — Паўднёвай Аўстраліі, у 1860 годзе — Квінслэнда, у 1890 годзе — Заходняй Аўстраліі. Пасля ўтварэння ў 1901 годзе Аўстралійскага Саюза адбылося і фарміраванне першага федэральнага Парламента Аўстраліі, які быў афіцыйна адкрыты ў Мельбурне 9 мая 1901 года. У перыяд з 1901 па 1927 гады Парламент краіны засядаў у будынку Парламента штата Вікторыя ў Мельбурне, бо сталічны горад, вызначаны Канстытуцыяй, яшчэ не быў пабудаваны. 9 мая 1927 года адбыўся афіцыйны пераезд федэральнага Парламента ў нацыянальную сталіцу, горад Канберу, а 9 мая 1988 года — перамяшчэнне ў сучасны будынак.

Партыйнае прадстаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У краіне існуюць тры буйныя палітычныя партыі:

Незалежныя дэпутаты і некаторыя дробныя партыі таксама прадстаўлены ў парламенце — галоўным чынам у верхняй палаце, але іх уплыў малаважны. Да іх адносяцца:

Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 1996 і да 2007 года ва ўладзе знаходзілася кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый, якая ўзначальваецца прэм’ер-міністрам Джонам Ховардам. З 2007 года кіраўніцтва краінай узначальвае Кевін Рад, лідар Лейбарысцкай партыі. У 2010 годзе яго зрушыла з пасады яго намесніца Джулія Гілард.

Ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны, акрамя штата Заходняя Аўстралія (дзе ва ўладзе знаходзіцца Ліберальная партыя), ва ўладзе знаходзіцца Лейбарысцкая партыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]