Першацвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першацвет

Primula denticulata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Primula L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Даччыныя таксоны
Гл. раздзел Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24014
NCBI  49647
EOL  60990
GRIN  g:9834
IPNI  32831-1

Першацвет, Ключыкі (Prímula) — род раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae) парадку Верасакветныя (Ericales). Большасць відаў — прыгожаквітнеючыя невысокія травы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад лацінскага слова prímus («першы») і тлумачыцца тым, што многія віды першацвету цвітуць ранняй вясной, аднымі з першых, часам яшчэ да таго, як згоне снег. Адсюль жа паходзіць і беларуская назва.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыяграма кветкі

Прадстаўнікі роду першацвет — шматгадовыя, радзей двугадовыя і аднагадовыя травы.

Лісце суцэльнае, утварае прыкаранёвую разетку. Лісце маршчыністае і пакрытае валасінкамі.

Кветкі пяцічленныя, правільнай формы, разнастайных расфарбовак і адценняў, адзінкавыя або сабраны ў гронкападобныя або парасонападобныя суквецці на канцах безлісцевых сцеблаў.

Плодкаробачка.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Розныя віды першацвету даюць нектар, але з-за доўгай кветкавай трубачкі меданосныя пчолы збіраюць яго ў нязначнай колькасці. Многія з раслін могуць выклікаць алергічныя рэакцыі[4].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Primula L. Species Plantarum 1: 142. 1753.

Род разбіваюць на 6 падродаў і 38 секцый[5]:

  • Aleuritia — 20 секцый
  • Aleuritia, Amethystina, Armerina, Capitatae, Cordifoliae, Crystallophlomis, Denticulata, Dryadifolia, Fedtschenkoana, Glabra, Minutissimae, Muscarioides, Oreophlomis, Petiolares, Proliferae, Pulchella, Sikkimensis, Soldanelloides, Souliei, Yunnanensis
  • Auganthus — 9 секцый
  • Auganthus, Bullatae, Cortusoides, Malvacea, Monocarpicae, Obconicolisteri, Pinnatae, Pycnoloba, Reinii
  • Auriculastrum — 4 секцыі
  • Auricula, Cuneifolia, Dodecatheon, Parryi
  • Carolinella — 3 секцыі
  • Carolinella, Chartacea, Davidii
  • Primula — 1 секцыя
  • Primula
  • Sphondylia — 1 секцыя
  • Sphondylia

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Існуе не менш за 390[6] відаў першацветаў, растуць пераважна ва ўмераным клімаце.

Primula anisodora
Primula denticulata
Першацвет веснавы (Primula veris)
Primula vulgaris
Прымулы рознай афарбоўкі

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, статус відаў Primula japonica A.Gray і Primula juliae Kusn. не вызначаны.

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, від Primula macrocalyx Bunge лічыцца падвідам віду першацвет веснавы (Primula veris L.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Primula у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Сергей Бесараб Защита Первоцвета/Примулы. Хиноны и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 22 кастрычніка 2021, 21:24
  5. Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
  6. The Plant List: Primula Архівавана 15 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Primula // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.
  • Первоцвет Першацвет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Примула // Полупроводники — Пустыня. — М. : Большая российская энциклопедия, 2015. — С. 510——511. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 27). — ISBN 978-5-85270-364-4.
  • Святковская Е., Тростенюк Н. Примулы для северного сада // Цветоводство. — 2008. — № 3. — С. 20—21.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]