Перайсці да зместу

Пліцхаўзенская брошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пліцхаўзенская брошка
ням.: Reiterscheibe von Pliezhausen
Матэрыял золата
Дзяржаўны музей Вюртэмберга[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пліцхаўзенская брошка (таксама вядомая як Пліцхаўзенскі дыск, Пліцхаўзенскі брактэат  (руск.) або Пліцхаўзенская дыскавая брошка; ням.: Reiterscheibe von Pliezhausen) — гэта залаты дыск, упрыгожаны фігурамі, які быў знойдзены ў 1928 годзе пры раскопках у Пліцхаўзене  (руск.), у раёне Ройтлінген  (руск.) у Германіі, у магіле багатай Алеманскай жанчыны, датаванай пачаткам VII стагоддзя, і з’яўляўся пярэдняй часткай дыскавай фібулы. Гэта адзін з нямногіх артэфактаў ранняга Сярэдневякоўя  (руск.), які адлюстроўвае фігуры людзей.

Прамалёўка малюнка дыска

Падчас будаўнічых работ у раёне вуліцы Pliezhauser Alamannenstraße адкрыліся магілы з алеманскага магільнага поля. У 1928 годзе, пры раскопках Магілы 1, у якой была пахавана багатая жанчына, была выяўлена Пліцхаўзенская конная брошка як частка пахавальнага інвентару. Дыск, зроблены з тонкай залатой пласціны, прадстаўляў сабой дэкаратыўную накладку для дыскавай фібулы з бронзавай шпількай у якасці зашпількі. Іншыя магільныя рэчы ўключалі бронзавы пярсцёнак, фрагменты бронзавага дроту і 13 жамчужын.

Пліцхаўзенская брошка экспануецца ў Дзяржаўным музеі Вюртэмберга  (англ.) ў Старым замку у Штутгарце.

Зноскі

  • Haseloff, Günther (1979). Kunststile des Frühen Mittelalters: Völkerwanderungs- und Merowingerzeit. Stuttgart: Württembergisches Landesmuseum. (ням.)
  • Kurt Böhner: Die Goldscheibe von Pliezhausen. In: Gemeinde Pliezhausen (Hrsg): 900 Jahre Pliezhausen 1092—1992 — Heimat zwischen Neckar und Schönbuch. Gemeinde Pliezhausen, 1992.
  • Böhner, Kurt & Quast, Dieter (1994). "Die merowingerzeitlichen Grabfunde von Pliezhausen, Kreis Reutlingen". Fundberichte aus Baden-Württemberg. 19 (1). Stuttgart: Landesdenkmalamt Baden-Württemberg: 383–419.