Праскоўя Самойлаўна Жукава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праскоўя Самойлаўна Жукава
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1921(1921-10-13) (102 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Праскоўя Самойлаўна Жу́кава[1] (нар. 13 кастрычніка 1921 г., вёска Рэкта, Горацкі павет, Гомельская губерня) — беларускі вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1988). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе скончыла Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1949—1954 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, аспірант у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР[2]. З 1955 года — старэйшы выкладчыка кафедры раслінаводства Белацаркоўскага сельскагаспадарчага інстытута[2]. З 1956 года П. С. Жукава ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце агародніцтва на пасадзе загадчыка аддзелам агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і ахаванага грунту. З 1962 года навуковы супрацоўнік, з 1976 года — загадчык лабараторыяй гербіцыдаў і стымулятараў росту[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы. Таксама па вывучэнні таксічнасці гербіцыдаў і харчовай каштоўнасці агароднінных прадуктаў, апрацаваных імі, ступені распаду гербіцыдаў у глебе і прадуктах у мэтах бяспекі іх выкарыстання.

Сааўтар патэнта «Регулятор роста растений»[3].

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гербициды и регуляторы роста в овощеводстве. — Мн., 1976.
  • Агротехнические и химические методы борьбы с сорняками в посадках картофеля. — Мн, 1981. (разам з Т. С. Шырко)
  • Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле. — Мн., 1990.
  • Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. — М., 1990.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. а б Жукава Праскоўя Самойлаўна // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2018. Праверана 3 снежня 2019.
  3. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]