Піткяранта
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Піткяранта (руск.: Питкяранта, карэл.: Pitkyrandu, фінск.: Pitkäranta) — горад (з 1940 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Піткяранцкага раёна Карэліі. Насельніцтва 13,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 19 стагоддзі.
Знаходзіцца на поўдні Карэліі ля Ладажскага возера. Працуюць цэлюлозны завод «Піткяранта», іншыя прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны. У акрузе — здабыча граніту, палявога шпату, вытворчасць друзу. У эканоміцы горада вядучае месца (81 %) займае лесапрамысловы комплекс, другое месца (амаль 17 %) — горнапрамысловы комплекс.