Рабер Дуано

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Дуано
Robert Doisneau
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 красавіка 1912(1912-04-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1994(1994-04-01)[3][4][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Дзеці Annette Doisneau[d] і Francine Deroudille[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці фатограф
Кірунак <! - Літаратурнае напрамак ->
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
robert-doisneau.com/fr/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рабер Дуано (злева) і Андрэ Кертэс, 1975

Рабе́р Дуано́ (фр.: Robert Doisneau, 14 красавіка 19121 красавіка 1994) — французскі фатограф, майстар гуманістычнай французскай фатаграфіі. За сваё доўгае жыццё Рабер Дуано так і не ўпісаўся ні ў адзін са стыляў, не стварыў ніякай творчай школы. Дуано збліжаўся з сюррэалістамі, авангардыстамі, спрабаваў сябе нават у піктарыялізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

" Я спрабаваў паказаць свет, у якім мне было б добра, дзе людзі прыязныя, дзе я змагу знайсці тыя добрыя пачуцці, да якіх заўсёды імкнуўся. Мае фатаграфіі былі доказам, што такі свет мог бы існаваць. "

Нарадзіўся 14 красавіка 1912 года ў Жанційі, прыгарадзе Парыжа. У трынаццаць гадоў, скончыўшы школу, паступіў у мастацка-рамеснае вучылішча, дзе зрабіў самыя першыя крокі ў выяўленчым мастацтве.

У 1929 годзе Дуано зацікавіўся фатаграфіяй, а з 1934-га заняўся ёю прафесійна, працуючы для «Renault» да звальнення ў 1939 годзе.

З гэтага моманту ён вырашыў стаць незалежным фатографам, але яго прызвалі ў французскую армію, дзе ён праслужыў адзін год. Затым, да канца вайны, ён супрацоўнічаў з Рухам супраціўлення. Адначасова, каб зарабляць хоць трохі грошай, ён займаўся вырабам паштовак.

У 1949 годзе Дуано падпісаў кантракт з часопісам Vogue, а ў 1952 годзе пачаў кар'еру незалежнага фатографа.

Пасля Другой сусветнай вайны, нароўні з Эдуарам Буба і Вілі Рані, стаў вядучым майстрам французскай гуманістычнай фатаграфіі.

Памёр Дуано ў Парыжы, 1 красавіка 1994 года.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальная назва выстаўкі. Дата і месца Пераклад на беларускую
Doisneau : Paris en liberté (19 кастрычніка 2006 - 17 лютага 2007), Атэль-дэ-Віль Дуано: свабодны Парыж
Doisneau Vintage (15 лістапада 2007 - 15 снежня 2007), Galerie Christophe Gaillard, Paris Вінтаж Дуано
Imprimer pour résister ? (6 кастрычнікa 2008 - 11 лістапада 2008), école Estienne, Парыж Друкаваць, каб супрацьстаяць?
L'Alsace de 1945 par Doisneau (25 лістапада 2008 - 25 студзеня 2009), Filature de Mulhouse Эльзас у 1945 годзе: бачанне Дуано
Robert Doisneau 1945, un voyage en Alsace (28 жніўня 2009 - 27 верасня 2009), Relais Culturel Régional de Thann Рабер Дуано 1945, падарожжа ў Эльзас
Robert Doisneau, Du métier à l'oeuvre (13 студзеня 2010 года - 18 красавіка 2010), Fondation Henri Cartier-Bresson, Парыж Рабер Дуано: ад рамяства да працы
Robert Doisneau, Palm Springs 1960 (1 красавіка 2010 - 1 чэрвеня 2010), Galerie Claude Bernard, Парыж Рабер Дуано, Палм-Спрынгс 1960
Robert Doisneau, le temps retrouvé (чэрвень 2010 - 30 верасня 2010), la médiathèque, Дзінан Рабер Дуано: знойдзены час
"Robert Doisneau", rétrospective (10 красавіка 2011 - 28 жніўня 2011), château de Malbrouck, Мандеран "Рабер Дуано", рэтраспектыва

Зноскі

  1. Robert Doisneau
  2. Robert Doisneau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 18 верасня 2019.
  4. Cooper P. Robert Doisneau // Doisneau, Robert // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023098
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]