Радаван Караджыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радаван Караджыч
Радован Караџић
Сцяг1-ы Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай
7 красавіка 1992 — 19 ліпеня 1996
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Біляна Плаўшыч

Нараджэнне 19 чэрвеня 1945
Петніца, Чарнагорыя, Югаславія
Бацька Вук Караджыч
Маці Ёванка Караджыч
Жонка Ljiljana Zelen Karadžić[d]
Дзеці сын: Аляксандр
дачка: Соня
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя 1) Саюз камуністаў Югаславіі
2) Сербская дэмакратычная партыя1989)
Адукацыя 1) Сараеўскі ўніверсітэт
2) Калумбійскі ўніверсітэт
Прафесія Псіхіятр
Дзейнасць палітык, паэт, псіхіятр
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ра́даван Кара́джыч (сербск.: Радован Караџић; 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч баснійскіх сербаў, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (19921995), паэт, прафесар псіхіятрыі.

Заснавальнік Сербскай дэмакратычнай партыі Босніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасля абвяшчэння баснійскімі мусульманамі незалежнасці Босніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для баснійскіх сербаў. У 1995 падпісаў мірную дамову ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Боснія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сербскую тэрыторыі.

Жыў у Бялградзе, хаваўся, пакуль не быў арыштаваны і не адпраўлены ў Гаагу.

У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. У 2016 Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны 1992—1995 гадоў. Ён, у прыватнасці, прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы — невялікім баснійскім горадзе, дзе ў ліпені 1995 годабылі забітыя ад сямі да васьмі тысяч баснійскіх мусульман. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў Босніі і Герцагавіны. Яго прызналі вінаватым у т.л. па эпізодзе з аблогай горада Сараева, за час якой загінулі тысячы чалавек. Усяго абвінаваўчы прысуд быў вынесены па 10 эпізодах з 11. Караджыча апраўдалі толькі па абвінавачванні ў генацыдзе жыхароў сямі баснійскіх населеных пунктаў у 1992 годзе[1].

Абвінавачванне дамагалася для Караджыча павелічэння тэрміну зняволення з 40 гадоў да пажыццёвага і прызнання яго вінаватым у генацыдзе за яго меркаваную ролю ў злачынствах, якія здзяйсняліся супраць грамадзян несербскай нацыянальнасці ў некалькіх баснійскіх гарадах у першыя гады вайны. Караджыч тым часам прасіў разгледзець апеляцыю аб правядзенні новага суда. 20 сакавіка 2019 года cуд ААН у Гаазе прысудзіў Радавана Караджыча да пажыццёвага зняволення[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]