Радавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радавы
Краіна Беларусь
Створана 1716
Старэйшае званне Яфрэйтар
Пагон радавога Савецкай Арміі.

Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.

Воінскае званне радавы прысвойваецца:[1]

  1. грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;
  2. грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў;
  3. грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.

Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.

Зноскі

  1. Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.