Размовы:Другая Усебеларуская канферэнцыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

JerzyKundrat парушыў аўтарскае права А.Сідарэвіча: цэлымі абзацамі перапісаў слова ў слова ў Вікіпедыю яго тэкст з артыкула змешчанага ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Садраны тэкст выдзелены тлустым шрыфтам [1]. Стыд і пазор. Узорна.--93.84.32.101 17:23, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Сама так. Узорна для адміністратара JerzyKundrat. Яшчэ і ў В. Гігіна спісаў слова за словам.--93.84.35.77 18:11, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Памер цытаванага матэрыялу быў тым часам моцна паменшаны, часкова пераказаны сваімі словамі. Тэкст выдзелены тлустым шрыфтам такім чынам знік. --JerzyKundrat (размовы) 23:18, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Які паслухмяны той адміністратар JerzyKundrat.--93.84.32.51 20:47, 19 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынесена з прэмбулы[правіць зыходнік]

Кіраўнікі ўрада БНР у выгнанні і большая частка Рады БНР (на чале з Аляксандрам Цвікевічам) без прымусу («у мэтах аб’яднаньня усіх сіл [беларускага] народу для яго поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня») заявілі аб самароспуску, прызналі БССР як адзіны цэнтр нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, перадалі свае паўнамоцтвы ўраду БССР, прымірыліся з беларускімі савецкімі дзеячамі (Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і інш.) і фактычна пакінулі шэрагі дзеячоў БНР. Непрымірымая частка дзеячоў БНР у эміграцыі засталася ў меншасці.

Высновы прыведзеныя вышэй не выцякаюць з тэксту артыкула. Гэта чыёсці ўласнае даследаванне, я б сакзаў. --JerzyKundrat (размовы) 10:15, 11 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

А гэта выцякае з артыкула: Удзельнікі нарады «у мэтах аб’яднаньня усіх сіл [беларускага] народу для яго поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня») заявілі аб самароспуску Урада БНР, прызналі БССР як адзіны цэнтр нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, перадалі свае паўнамоцтвы ўраду БССР, прымірыліся з беларускімі савецкімі дзеячамі (Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і інш.) і фактычна пакінулі шэрагі дзеячоў БНР. Непрымірымая частка дзеячоў БНР у эміграцыі засталася ў меншасці. --93.85.154.128 21:53, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
няма там пра нейкае "прымірэнне" з Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і інш.; ёсць пра Мінск як адзіны цэнтр нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, а не пра БССР; няма такой катэгорыяі як фактычна пакінулі шэрагі дзеячоў БНР; няма пра тое, што Непрымірымая частка дзеячоў БНР у эміграцыі засталася ў меншасці. У існым выглядзе прэамбула цалкам запазычана з энцыклапедычных крыніц. Аб'ём яе дастатковы. Дапісаць туды можна было б шмат чаго, кожны на свой густ. Але рабіць гэтага не будзем, раз кансенсусу няма. --JerzyKundrat (размовы) 22:01, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Энцыклапедыя -- не адзіная аўтарытэтная крыніца для Вікіпедыі.А гэта выцякае з артыкула: Удзельнікі нарады «у мэтах аб’яднаньня усіх сіл [беларускага] народу для яго поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня») заявілі аб самароспуску Урада БНР, прызналі БССР як адзіны цэнтр нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, перадалі свае паўнамоцтвы ўраду БССР, прымірыліся з беларускімі савецкімі дзеячамі (Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і інш.) і фактычна пакінулі шэрагі дзеячоў БНР. Непрымірымая частка дзеячоў БНР у эміграцыі засталася ў меншасці.
я там вышэй прывёў чатыры здэцца цвярджэнні, якія вы паставілі ў прэамбулу, хоць у артыкуле іх няма. --JerzyKundrat (размовы) 22:08, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вядома, што ў Берліне нічога не адбылося. Нічога не пісалі і нічога не заяўлялі. Усе засталося, як і раней.

Што вам вядома, мне не цікава. Цытуем энцыклапедычн значныя крыніцы. --JerzyKundrat (размовы) 22:12, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]