Зераўшан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Зераўшан)
Зераўшан
перс. زرافشان, тадж. Зарафшон, узб. Zarafshon
Характарыстыка
Даўжыня 877 км
Басейн 17 700 км²
Расход вады 162 м³/с
Вадацёк
Выток Зераўшанскі хрыбет Паміра
 • Вышыня каля 5600 м
 • Каардынаты 39°30′ пн. ш. 70°35′ у. д.HGЯO
Вусце у старажытнасці р. Амудар’я
 • Каардынаты 39°33′08″ пн. ш. 63°51′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амудар'я → South Aral Sea[d]

Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зераўшан, у вярхоўі Матчарака ў Таджыкістане і Узбекістане, старажытны прыток Амудар'і.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток ракі на Зераўшанскім хрыбце, сілкаванне снягамі і льдамі Зераўшанскага ледавіка. Працякае па тэрыторыі Таджыкістана за 300 км на захад да Панджыканда, перасякаючы мяжу Узбекістана, паварочвае на паўночны захад, стварае унікальны аазіс, у якім размясціўся знакаміты Самарканд. Абрашаючы буйныя засушлівыя тэрыторыі праз Катакурган, цячэ да горада Наваі і паварочвае на паўднёвы захад, а праходзячы Бухару і Каракуль, губляецца ў пустыні, крыху не даходзячы да свайго старажытнага вусця на рацэ Амудар'я.

Каналам Экскіянхор мае сувязь з ракой Кашкадар'я. У ніжнім цячэнні збудаваны Аму-Бухарскі канал, які злучае раку з Куймазарскім вадасховішчам, азёрамі Тудакуль, Дэнгізкуль, збудавана Катакурганскае вадасховішча.

Сярэдні расход вады 162 м³/с: ад 38,3 м³/с у студзені, да 464 м³/с у ліпені.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • V. V. Barthold. Turkestan Down to the Mongol Invasion. London, 1968.
  • Robert Lewis. Early Irrigation in West Turkestan" Annals of the Association of American Geographers, vol. 56, 1966, № 3, 467—491.
  • Edgar Knobloch. Beyond the Oxus. London, 1972.