Ракія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слівавая ракія

Ракія (балг.: ракия, серб. і макед.: ракија, харв.: rakija) — балканскі моцны алкагольны напой (брэндзі), які атрымліваецца дыстыляцыяй ферментаванай садавіны.

Ракія ў адмысловай бутэльцы, як нацыянальны напой Сербіі.

Звычайны мацунак — 40 %, але ракія, прыгатаваная ў хатніх умовах, можа быць больш моцны — ад 50 да 60 %. Ракія двайной дыстыляцыі называецца «перапечаніца» (Prepečenica), «прэпек» (Prepek). Мацунак «перапечаніцы» часам перавышае 60 %.

Ракію можна разглядаць як традыцыйны нацыянальны напой паўднёва-славянскіх народаў і румын: яна папулярная ў Босніі і Герцагавіне, Балгарыі, Харватыі, Чарнагорыі, Македоніі, Сербіі, Румыніі, Малдовы і Крыце.

Вельмі распаўсюджана слівавіца, якая вырабляецца са сліў. Можа выкарыстоўвацца іншая садавіна — вінаград, персікі, абрыкосы, яблыкі, грушы, чарэшні, інжыр, шаўкоўніца, ядловец і айва.

Слівавая і вінаградная ракіі часам змешваюцца пасля дыстыляцыі з іншымі інгрэдыентамі, такімі, як зёлкі, аніс, мёд, вішня і арэхі. Асноўнае адрозненне ад гарэлкі — вытрымка прадукту дыстыляцыі ў дубовых бочках, што ўласціва для брэндзі (каньяку).