Раман Сяргеевіч Вягера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Раман Вягера
Поўнае імя Раман Сяргеевіч Вягера
Нарадзіўся 14 ліпеня 2000(2000-07-14)[1][2] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 73 кг[4]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак (Кастрама)
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Нёман (Гродна)
2015—2017   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Нёман (Гродна) 16 (0)
2018   Беларусь Ліда 11 (1)
2020—2021 Беларусь Маларыта 0 (0)
2020   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 1 (0)
2021   Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 17 (0)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 29 (1)
2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 3 (0)
2023— Расія Спартак (Кастрама)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (1)
2019—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
2020 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Спартак» з Кастрамы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.

У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[6]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.

У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[7]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[9].

Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[10]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[11], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[13]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у аснове дзяржынскага клуба.

У студзені 2023 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 года кантракт з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[15], і неўазабе абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака»[16].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Нёман Беларусь 12 0
2018 (1) дубль Нёман Беларусь 14 2
2018 (2) Д2 Ліда Беларусь 11 1
2019 Д1 Нёман Беларусь 10 0
2020 (1) Д1 Нёман Беларусь 6 0
2020 (2) Д1 Іслач Беларусь 1 0
2021 (1) Д1 Рух Беларусь 0 0
2021 (2) Д2 Арсенал Беларусь 17 0
2022 Д1 Арсенал Беларусь 29 1
2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 3 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Roman Vegerya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raman Viahera // FBref.com
  3. https://www.fcneman.by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/260.html
  4. https://teams.by/raman-viahera/player-157745/
  5. "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
  6. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  7. Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду
  8. Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи"
  9. Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
  10. Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960"(недаступная спасылка)
  11. "Рух" вернул Вегерю в "Малориту"
  12. Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал"
  13. Роман Вегеря вернулся в "Арсенал"
  14. "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Вегерей (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 12 студзеня 2023.
  15. "Торпедо-БелАЗ" объявил о расторжении контракта с Вегерей (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 12 ліпеня 2023.
  16. "Спартак" из Костромы пополнил еще один белорус (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 31 ліпеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]