Рафаэль Лемкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаэль Лемкін
польск.: Rafał Lemkin
Род дзейнасці адвакат, даследчык праблем міру і вырашэння канфліктаў, пракурор, юрыст
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1900(1900-06-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1959(1959-08-28)[1][2] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рафаэль Лемкін (англ.: Raphael Lemkin; польск.: Rafał Lemkin, 24 чэрвеня 1900, в. Бязводна, Межырэцкая воласць, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дабраселецкі сельсавет, Зельвенскі раён, Гродзенская вобласць28 жніўня 1959, Нью-Ёрк) — польскі і амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН пра папярэджанне злачынства генацыду і пакаранне за яго.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Рафаэль Лемкін нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і на тэрыторыі Расійскай імперыі (з 1939 г. Беларусь). Ён быў адным з трох дзяцей Іосіфа і Бэлы Лемкіных. Маці займалася жывапісам, лінгвістыкай і вывучала філасофію. Пасля сканчэння гандлёвай школы ў Беластоку Рафаэль Лемкін вывучаў філалогію і юрыспрудэнцыю (1928) ва Львоўскім універсітэце, быў паліглотам і свабодна гаварыў на дзевяці і чытаў на чатырнаццаці мовах. З 1929 года працаваў у Варшаўскай пракуратуры, затым займаўся адвакацкай практыкай.

Стварэнне паняцця «генацыд»[правіць | правіць зыходнік]

Як сведка шматлікіх яўрэйскіх пагромаў, аўтар паняцця «генацыд» Рафаэль Лемкін яшчэ ва ўніверсітэце пачаў займацца пытаннем юрыдычнай адказнасці за знішчэнне этнічных груп. Пасля забойства ў Берліне былога турэцкага міністра, вінаватага ў масавых забойствах, ён упершыню заняўся праблемай генацыду армян[3]. Абураны беспакаранасцю, у пачатку 1930-х гадоў ён пачаў актыўна лабіраваць гэтае пытанне ў міжнародным праве[4].

У 1933 годзе Р. Лемкін на міжнароднай канферэнцыі па ўніфікацыі міжнароднага права ў Мадрыдзе прапанаваў распрацаваць міжнародную канвенцыю супраць генацыду, а таксама вылучыў наступныя прыкметы генацыду[5]:

  • Разбурэнне культурных каштоўнасцяў і гістарычнай спадчыны праз перадачу дзяцей з адной этнічнай групы ў іншую, прымусовага і сістэматычнага выключэнняў цывілізацыйна-культурных элементаў, забарона на выкарыстанне роднай мовы, сістэматычнага знішчэння кніг на роднай мове гэтай групы, разбурэнні аб'ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны (помнікаў, рэлігійных устаноў, музеяў і т. д.)
  • Акты жорсткай агрэсіі ў дачыненні да асобных фізічных і сацыяльных асоб; гвалтоўнае ўварванне ў прыватнае жыццё прадстаўнікоў пэўных груп; мэтанакіраванае знішчэнне гістарычнай, культурнай і эканамічнай асноў гэтых груп.

У 1941 годзе эміграваў у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Дзюка, працаваў саветнікам дзяржаўнага і ваеннага дэпартаментаў.

У 1944 годзе выдаў у ЗША кнігу «Праўленне дзяржаў „Восі“ ў акупаванай Еўропе» (англ.: Axis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for RedressAxis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for Redress), у якой упершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю паняцце «генацыд».

Хоць часта лічыцца, што Лемкін стварыў паняцце «генацыд» адмыслова для выпадку халакосту, яго намерам было стварэнне паняцця для апісання старажытнай ваеннай тактыкі, адроджанай нацыстамі[6]. Калі Рафаэль Лемкін у 1944 годзе стварыў паняцце «генацыд», ён спаслаўся на вынішчэнне армян у 1915 годзе як на асноватворны прыклад генацыду[7].

Лемкін максімальна шырока тлумачыў паняцце «генацыд», вылучаючы, у прыватнасці, «савецкі генацыд»[8]. Зыходзячы з гэтага, ён лічыў генацыдам Галадамор ва Украіне[9][10].

У лістападзе 2015 года артыкул «Савецкі генацыд ва Украіне»[11] ў Расіі ўключылі ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.[12]

Канвенцыя пра генацыд. Міжнародна-прававая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Браў удзел у працы Нюрнбергскага трыбунала.

Паняцце «генацыд» набыло міжнародны прававы статус пасля прыняцця ў снежні 1948 года «Канвенцыі пра папярэджанне злачынства генацыду і пакаранні за яго».

Як адзначае П. Дж. Гала: «Лемкін, паказваючы на генацыд армян, вёў нястомную кампанію, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла Канвенцыю пра генацыд і прызнала генацыд злачынствам супраць чалавецтва»[13].

1948-1959[правіць | правіць зыходнік]

Лемкін памёр ад сардэчнага прыступу ў офісе аднаго з выдавецтваў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Raphael Lemkin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. {{{загаловак}}}. — 2000.:
  4. A. Dirk Moses. Genocide and settler society: Frontier violence and stolen indigenous children in Australian history / edited by A. Dirk Moses. — New York: Berghahn Books, 2004. — P. 21. — 344 p. — (Studies in war and genocide; v. 6). — ISBN 1571814108, ISBN 9781571814104.
  5. Галстян А. С. Армянское лобби в США: формирование и основные направления деятельности (1915—2014 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Томск, 2015. — С. 97 — 98. Режим доступа: http://www.tsu.ru/science/disadvice/announcement_of_the_dissertations_in_the_tsu.php Архівавана 3 красавіка 2016.
  6. Sevak Joseph Manjikian Genocide and the Failure to Respond в сборнике Naomi Kramer (ed.) Civil courage: a response to contemporary conflict and prejudice — Peter Lang, 2007. — стр. 48
  7. Yair Auron. The Banality of Denial: Israel and the Armenian Genocide. — Transaction Publishers, 2004. — P. 9. — 338 p. — ISBN 076580834X, ISBN 9780765808349.
  8. ANTON WEISS-WENDT Hostage of Politics: Raphael Lemkin on «Soviet Genocide» Архівавана 10 чэрвеня 2007 года.. — Journal of genocide research, (2005), 7(4), December, 551—559.
  9. Raphael Lemkin SOVIET GENOCIDE IN THE UKRAINE Архівавана 2 сакавіка 2012.
  10. Roman Serbyn. Lemkin on the Ukrainian Genocide//Journal of International Criminal Justice. — Vol. 7 (2009). — PP. 123—130.
  11. Рафаэль Лемкин: Советский геноцид в Украине // Перевод с английского: Харьковская правозащитная группа, 2012-11-26 07:54
  12. Федеральный список экстремистских материалов дорос до п. 3152
  13. {{{загаловак}}}. — 2006.:

Бібліяграфія пра Лемкіна[правіць | правіць зыходнік]

  • Cooper, John. Raphael Lemkin and the Struggle for the Genocide Convention — Palgrave/Macmallin, 2008. ISBN 0-230-51691-2.
Рэцэнзія: Martin Shaw. European History Quarterly, 40.2, стар 310-312

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]