Роберт Іванавіч Роланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Іванавіч Роланд
Дата нараджэння невядома
Дата смерці 1889
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»

Роберт Іванавіч Роланд (ням.: Robert Johannes Ewold Roland; ? — 1889) — урач губернскай управы горада Магілёва[1], магілёўскі губернскі ўрачэбны інспектар[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка 1853 года[3] і прынамсі да 1876 года працаваў магілёўскім губернскім урачэбным інспектарам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Антаніна Пятроўна Роланд (фон Фетынг)
Антуанета Робертаўна Бенземан (Роланд)

Быў жанаты з Антанінай Пятроўнай, народжанай фон Фетынг (?-1881)[1][4].

Мелі прынамсі дзвюх дачок:

  • Адэлаіда (1853—1930) - стала жонкай Фёдара Аляксандравіча Дзюбюка, расійскага ваеннага дзеяча і сына кампазітара А. І. Дзюбюка  (руск.)[5][6]
    • Яўген (1876—1941) — статыстык, гісторык і партыйны дзеяч[7]
    • Аляксандр — суддзя ў Пераяслаўлі-Залескім[5]
    • Анатоль (1895—1976) — вучоны-геафізік[8]
    • Лідзія (1883—1908)
    • Аляксандра Дзюбюк-Валчанецкая
  • Надзея Дзюбюк-Шымкова (?-1945)
  • Антуанета (1862-?) - стала жонкай інжынера Міхаіла Адольфавіча Бенземана (1833—1916)[1].
  • Роберт Бенземан[9]
  • Сафія - стала жонкай Пятра Пятровіча Фетынга
    • Эмілія Фетынг
    • Артур Фетынг

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

Дзень народзінаў Роберта Роланда ў маёнтку Горадня, 28 ліпеня 1887 года

У Магілёве ў 1861 годзе жыў на Ветранай вуліцы, у доме купца Гіршы Шура[2].

Валодаў маёнткам Горадня ў Віцебскай губерні[1].

Зноскі