Рой Глаўбер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рой Глаўбер
Roy Jay Glauber
Дата нараджэння 1 верасня 1925(1925-09-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 2018(2018-12-26)[2][3] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка і тэарэтычная фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джуліян Швінгер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рой Глаўбер (англ.: Roy Jay Glauber, нар. 1 верасня 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) годзе «за ўклад у квантавую тэорыю аптычнай кагерэнтнасці». У цяперашні час — прафесар фізікі ў Гарвардскім універсітэце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Глаубер скончыў у Нью-Ёрку Навуковую школу Бронкса — знакамітую дзяржаўную спецшколу. З 1941 г. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы (ЗША). З другога курсу ўдзельнічаў у манхэтэнскім праекце, дзе займаўся разлікам крытычнай масы бомбы. Гэта сведчыць аб яго здольнасцях, бо ў той час яму было ўсяго 16 гадоў. Пасля двух гадоў удзелу ў праекце працягнуў навучанне, атрымаў ступень бакалаўра (1946) і доктарскую ступень (1949) ў Гарвардскім універсітэце. З 1976 года працуе прафесарам у Гарвардзе. У розныя гады працаваў часова ў ЦЕРНе, універсітэце Лейдэна і Калеж дэ Франс у Парыжы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі. Распрацаваў матэматычнае апісанне кагерэнтнага выпраменьвання. Увёў паняцце сціснутае святло. Таксама займаўся сутыкненнямі высокаэнергетычных часціц і адронаў.

У 2005 годзе атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Іншая палова прысуджана Джону Холу і Тэадору Хэншу.

З'яўляецца захавальнікам веніка ў камітэце шнобелеўскай прэміі. Абавязаны падмятаць папяровыя самалёцікі пасля працэдуры ўручэння.

Зноскі

  1. Roy J. Glauber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Roy J. Glauber // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Roy J. Glauber // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. zbMATH Open Database Праверана 17 красавіка 2023.
  6. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Glauber_Roy_Jay

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]