Рурык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ру́рык
ст.-слав: Рю́рикъ
Рурык дазваляе баярам Аскольду і Дзіру накіравацца ў паход на Візантыю. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
Рурык дазваляе баярам Аскольду і Дзіру накіравацца ў паход на Візантыю. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
Князь наўгародскі
862 — 879
Папярэднік Гастамысл[ru]
Пераемнік Алег Вешчы
Спадчыннік Ігар Рурыкавіч

Нараджэнне невядома
Смерць 879(0879)
Род Рурыкавічы
Жонка Яфанда[d][1]
Дзеці сын: Ігар
Веравызнанне язычнік
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ру́рык (памёр у 879 годзе) — летапісны заснавальнік дзяржаўнасці Русі, вараг, наўгародскі князь і родапачынальнік княжацкай, якая стала пасля царскай, дынастыі Рурыкавічаў. Згодна з нарманскай тэорыяй, Рурык з’яўляўся шведам (шведск.: Rörik (Hrörekr))[2]. Існуе і дацкая версія, згодна з якой Рурыка атаясамляюць з конунгам Рорыкам (дацк.: Hrørek) з ютландскага Хедэбю, што месціцца ў Даніі[3][4]. Паводле іншай версіі, Рурык — прадстаўнік каралеўскага роду абадрытаў, а яго імя — славянская радавая мянушка, звязаная з сокалам, які на славянскіх мовах называўся таксама «рарогам». Таксама існуюць спробы даказаць легендарнасць Рурыка.

Рурык у летапісах[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са старажытнарускім летапісным зводам XII стагоддзя «Аповесць мінулых часоў», у 862 годзе вараг Рурык з братамі па запрашэнні такіх плямёнаў як: чудзь, ільменскія славене, крывічы і весь быў прызваны княжыць у Ноўгарад. Гэта падзея, з якой традыцыйна адлічваецца пачатак дзяржаўнасці ўсходніх славянаў, у гістарыяграфіі атрымала ўмоўную назву «пакліканне варагаў». Летапісец назваў прычынай запрашэння міжусобіцу, якая ахапіла на наўгародскіх землях славянскія і фіна-угорскія плямёны. Рурык прыйшоў з усім сваім родам, званым русь, этнічная прыналежнасць якога працягвае заставацца тэмай для дыскусій.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

«Прыбыццё Рурыка ў Ладагу». В. Васняцоў. XIX стагоддзе.

Вакол родапачынальніка першай княжацкай дынастыі Русі існуе шмат версій, аж да спробаў даказаць яго легендарнасць. Легендарнасць Рурыка спараджаецца адсутнасцю зьвестак пра яго паходжанне: адкуль ён прыйшоў на княжанне і да якога народу-племені ён належаў. Тэма радзімы Рурыка шчыльна звязана з этымалогіяй словаў Русь і русы. Існуюць некалькі версій паходжання Рурыка, з якіх асноўнымі з’яўляюцца нарманская і заходнеславянская.

Нарманская версія[правіць | правіць зыходнік]

Зыходзячы з таго, што ў рускіх летапісах Рурык названы варагам, а варагі-русь паводле розных крыніцаў атаясамляюцца з нарманамі альбо шведамі, прыхільнікі нарманскай канцэпцыі лічаць Рурыка, як і ўсю яго дружыну, варагамі-вікінгамі, што прыйшлі са Скандынавіі, дакладней, з мясцовасці Русьлаген (шведск.: Roslagen), непасрэдна на поўнач ад сучаснага Стакгольму[5].

Рурык на помніку «Тысячагоддзе Расіі» ў Вялікім Ноўгарадзе. 1862.

Заходнеславянская версія[правіць | правіць зыходнік]

Альтэрнатывай нарманскай версіі з’яўляецца версія пра паходжанне Рурыка з асяроддзя заходнеславянскіх плямёнаў абадрытаў, руян і памаран. «Аповесць мінулых гадоў» прама кажа пра тое, што Рурык, будучы варагам, не з’яўляўся пры гэтым ні нарманам, ні шведам, ні англам, ні гатландцам.

Зноскі

  1. Іаакімаўскі летапіс
  2. Mats G. Larsson: Rusernas rike. Nordborna och Rysslands födelse. Stockholm 1993.
  3. А. Ю. Чернов, В Старой Ладоге найден герб Рюрика?
  4. А. Н. Кирпичников: Сказание о призвании варягов. Анализ и возможности источника // Первые скандинавские чтения. — СПб., 1997. — С. 7-18).
  5. Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. — С. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горский А. А. Русь «от рода франков» // Древняя Русь: вопросы медиевистики. 2008. № 2 (32). — С. 55-59;
  • Горский А. А. «Клады викингов» на франкской земле и начальная история Руси // Древняя Русь: вопросы медиевистики. 2013. № 3 (53). — С. 38-39.
  • Горский А. А. Империя франков и становление древнерусской государственности (к постановке проблемы) // Ars historica: Сб. в честь О. Ф. Кудрявцева. — М., СПб., 2015. — С. 13-18.
  • Пчелов Е. В. Рюрик. — М., 2010. — С. 137—148.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]