Руслан Алегавіч Панамароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Алегавіч Панамароў
Краіны:
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1983(1983-10-11)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: гросмайстар[d][2] і міжнародны майстар[d]
Актуальны рэйтынг: 2 646 (люты 2024)[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руслан Алегавіч Панамароў (нар. 11 кастрычніка 1983, Горлаўка) — украінскі шахматыст, чэмпіён свету ФІДЭ (2002—2003). Заслужаны майстар спорту Украіны.

У 1998 годзе стаў самым маладым у свеце гросмайстрам. У 2002 годзе стаў самым юным чэмпіёнам свету па шахматах (па версіі ФІДЭ). Чэмпіён XXXVI і XXXIX Шахматнай Алімпіяды ў складзе зборнай Украіны.

Вучыўся гульні ў шахматы у Краматорску, дзе правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Віцэ-чэмпіён Еўропы сярод мужчын 2001. У 2002 годзе заняў 2-е месца на міжнародным турніры ў Лінарэсе. Двухразовы фіналіст Кубка свету ФІДЭ 2005, 2009. Пераможца міжнароднага турніру ў Дортмундзе (2010).

Зноскі

  1. Ruslan Ponomarjow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ratings.fide.com
  3. FIDE FIDE Standard Ratings as of 29 february 2024 — 2024.