Рыгор Саламонавіч Гарфункін
Рыгор Саламонавіч Гарфункін | |
---|---|
Рыгор Саламонавіч Гарфункель | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Рыгор Саламонавіч Гарфункін (сапр. прозвішча Гарфункель; 6 жніўня 1920, г. п. Янавічы — 22 верасня 1943) — разведчык, Герой Савецкага Саюза[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сапраўднае прозвішча Гарфункель. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер гарадскі пасёлак Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.
З 1936 па 1940 працаваў токарам на віцебскім іголкавым заводзе (цяпер Віцебскі прыборабудаўнічы завод).
Быў прызваны ў войска ў першыя дні вайны, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Пасля цяжкага ранення і лячэння ў 1943 годзе трапіў на Варонежскі фронт, дзе стаў разведчыкам ўзвода 183-й танкавай брыгады[1].
Подзвіг
[правіць | правіць зыходнік]22 верасня 1943 года брыгада першая падышла да Дняпра на поўдзень ад Кіева. Група разведчыкаў з шасці чалавек, у якую ўваходзіў Гарфункін, атрымала заданне пераправіцца на заходні бераг Дняпра і правесці разведку[1]. Заданне даваў будучы маршал Савецкага Саюза К. С. Маскаленка.
Група пераправілася праз Дняпро ля в. Яшнікі Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна, робячы разведку ўмацаванняў праціўніка і вызначыўшы яго агнявыя кропкі[1]. Пасля таго, як група была выяўленая, па ёй адкрылі агонь. Гарфункін застаўся прыкрываць адыход таварышаў, пасля чаго стаў пераплываць Дняпро і быў забіты варожай куляй на сярэдзіне ракі[1].
10 студзеня 1944 года Гарфункіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Янавічах і Віцебску яго імем названы вуліцы[1]. Ля прахадной Віцебскага прыборабудаўнічага завода ў 1979 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, а на тэрыторыі завода ўсталяваны помнік.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Гарфункин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140. — 737 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Материалы из архива Витебского приборостроительного завода.
- Большая советская энциклопедия.
- Подлипский А., Рогач В. Доски, берегущие память. — Витебск: «Віцебская абласная друкарня», 2006.
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 144. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Саламонавіч Гарфункін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Янавічах
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны