Рыгор Сасна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Сасна
польск.: Grzegorz Sosna
Дата нараджэння 30 красавіка 1939(1939-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2016(2016-01-06) (76 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Антон Мірановіч[1]
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Рыгор Сасна (30 красавіка 1939, в. Шарні пад Орляй — 6 студзеня 2016[2]) — гісторык царквы, беларусазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Афанасія і Марыі. Вучыўся ў пачатковых школах у Малінніках і Орлі. У 1953—1957 гадах вучыўся ў Беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім. Вучыўся ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Калі быў студэнтам, у 1960 годзе ажаніўся з настаўніцай Антанінай Троц. У 1960 годзе высвечаны на святара Варшаўска-Бельскім епіскапам. Тытул прэсвітара атрымаў у варшаўскай царкве на Волі.[3]

Пачаў служыць у прыходзе Кальнікаў у Падкарпацкім ваяводстве. Зацікавіўся гісторыяй Царквы і яе вернікаў на гэтай тэрыторыі. Потым служыў у Кодні. Затым на працягу 20 гадоў служыў вікарным парафіі ў Сямятычах. У 1966 годзе абараніў магістарскую працу «Падстава, на якой фармавалася ідэя царкоўнай уніі ў Польшчы пад канец XVI стагоддзя». Пазней абараніў і доктарскую дысертацыю «Гісторыя праваслаўных прыходаў Беласточчыны ў межах сённяшняй Варшаўска-Бельскай епархіі». З 1987 года настаяцель царквы ў Рыбалах.[3]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Усе гады святарскай службы спалучаў з навукова-даследчыцкай працай. Даследаваў гісторыю праваслаўнай царквы на Падляшшы, збіраў бібліяграфію на гэтую тэму. Працаваў у архівах Падляшша, Мінска, Масквы, Пецярбурга, Лондана.[3]

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя паасобных прыходаў, цяперашніх і колішніх — даследаваў мінулае больш за 100 прыходаў (некалькі дзясяткаў даследаванняў выраслі ў манаграфіі); дэмаграфічна-статыстычныя пытанні; даследаванні бібліяграфічнага характару.[3]

Аўтар 33 кніг па гісторыі Царквы і сотні артыкулаў. Між іншага, кніга «Święte miejsca i cudowne ikony» пра святыя месцы і цудоўныя іконы Беласточчыны, кніга пра былыя прыходы паміж Бугам і Бобрай, кніга пра лёс ікон, якія ў ліхалецці трапілі ў розныя куткі свету. Таксама ў сааўтарстве з Д. Фіёнікам выдаў манаграфіі праваслаўных прыходаў (Орлі, Бельска, Рыбалаў і Пасынак), у сааўтарстве з м. Антанінай — манаграфію прыхода ў Жэрчычах і Ласінцы.[3]

Сабраў багаты бібліяграфічны матэрыял, які пастаянна папаўняўся і сістэматычна публікаваўся. Удзельнічаў у рэдкалегіях навуковых часопісаў, з’яўляўся членам некалькіх навуковых таварыстваў.[3]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагарода (разам з м. Антанінай) імя брата Альберта (Адама Хмялёўскага) за 2001 год за дасягненні ў галіне дакументавання гісторыі і дзейнасці Праваслаўнай царквы.[3]
  • Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2003) з рук шэфа Кабінета Прэзідэнта Рэспублікі Польшча за навукова-выдавецкую дзейнасць у галіне прадстаўлення гісторыі праваслаўных парафій і храмаў на Падляшшы (м. Антаніна Троц-Сасна атрымала Залаты крыж заслугі).[3]
  • Крыж прэзідэнта Рэспублікі Польшча на 50-годдзе сужонства.[3]

Зноскі

  1. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=11093 Праверана 6 лютага 2024.
  2. Zmarł o. Grzegorz Sosna, cerkiew.pl
  3. а б в г д е ё ж з Лукша М. Святар, навуковец, бацька // Ніва, № 47 (2845) Год LV. — Беласток, 18 лістапада 2010 г. — С. 1-2.