Рэйхспрэзідэнт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйхспрэзідэнт Германіі
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Штандар Рэйхспрэзідэнта
Карл Дзёніц
(апошні на пасадзе)

Краіна Веймарская рэспублікаТрэці рэйх Германская імперыя
Папярэдняя пасада Кайзер Германскай імперыі
Пасада-пераемніца Фюрар (1934—1945)
Федэральны прэзідэнт Германіі (пасля 1945)
Прэзідэнт ГДР (пасля 1945)
Першы на пасадзе Фрыдрых Эберт
Апошні на пасадзе Карл Дзёніц
Рэзідэнцыя Палац рэйхспрэзідэнта на берлінскай Вільгельмштрасэ
Прызначаецца Па выніках прамых выбараў
Заснавана 11 лютага 1919
Скасавана 2 жніўня 1934 (дэ-факта)
23 мая 1945 (дэ-юрэ)
Палац рэйхспрэзідэнта на берлінскай Вільгельмштрасэ

Рэйхспрэзідэнт (ням.: Reichspräsident) — кіраўнік германскай дзяржавы ў Веймарскай рэспубліцы і Трэцім рэйху з 1919 па 1945 год.

Паводле канстытуцыі Веймарскай рэспублікі рэйхспрэзідэнт абіраўся непасрэдна народам. Тэрмін паўнамоцтваў складаў сем гадоў, пераабранні дапушчаліся без абмежаванняў. Рэйхспрэзідэнтам мог стаць грамадзянін Германіі, які дасягнуў поўных 35 гадоў.

У адрозненне ад федэральнага прэзідэнта Германіі рэйхспрэзідэнт выконваў не толькі прадстаўніцкія функцыі, але і меў права роспуску Рэйхстага (арт. 25) і мог аказваць непасрэдны ўплыў на палітычнае жыццё краіны, ажыццяўляючы сваё права на вызваленне ад пасады і прызначэнне на пасаду рэйхсканцлера (арт. 53). Акрамя таго ў адпаведнасці з артыкулам 48 Веймарскай канстытуцыі ў спрэчных выпадках рэйхспрэзідэнт атрымліваў усю паўнату ўлады ў выпадку абвяшчэння надзвычайнага становішча («часовы дыктатар»). Рэйхстаг меў права адмяніць надзвычайнае становішча, але рэйхспрэзідэнт мог супрацьстаяць яму правам роспуску заканадаўчага сходу. Рэйхспрэзідэнт таксама з'яўляўся галоўнакамандуючым рэйхсверам (арт. 47). Рэйхспрэзідэнт з яго шырокімі паўнамоцтвамі з'яўляўся ў Веймарскай рэспубліцы фактычнай заменай кайзера.

Моцны рэйхспрэзідэнт дзейнічаў пры слабым парламенце і адпаведна слабым рэйхсканцлеры. Канструктыўныя дэмакратычныя сілы рэдка збіралі большасць галасоў у рэйхстагу. Парламент быў раздробнены велізарнай колькасцю палітычных партый, якія былі заснаваны яшчэ пры кайзеры і не звыкліся браць на сябе адказнасць пры фарміраванні ўрада. Гэтыя партыі не мелі падтрымкі ў насельніцтва і выконвалі замовы пэўных «кліенцкіх груп». Таму іх гатовасць да кампрамісаў, якія патрабуюцца ў парламенцкай сістэме, была абмежаванай. Акрамя таго сілы, якія скептычна ставіліся да парламенцкай дэмакратыі, меліся нават у рэспубліканскіх партыях. У рэйхстагу адсутнічала сталая большасць, здольная стварыць стабільны імперскі ўрад. У іншых умовах рэйхсканцлер і прызначаныя ім рэйхсміністры маглі б даць адпор дзеянням моцнага рэйхспрэзідэнта, усе распараджэнні якога ўступалі ў сілу толькі пры наяўнасці іх сустрэчных подпісаў (арт. 50).

Прынцыповую магчымасць такога зыходу падзей дэманструе гісторыя Аўстрыі, якая прыняла ў 1929 годзе канстытуцыю па германскім узоры. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі валодаў з фармальнага пункта гледжання прыблізна тымі ж паўнамоцтвамі, што і рэйхспрэзідэнт у Германіі. Гэта канстытуцыйнае становішча захавалася і ў дзеючай канстытуцыі Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, федэральны прэзідэнт Аўстрыі пры стабільнай большасці ў Нацыянальным савеце Аўстрыі на практыцы выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі і не мае істотнага ўплыву на палітыку, якая здзяйсняецца федэральным урадам Аўстрыі пры падтрымцы Нацыянальнага савета.

Рэйхспрэзідэнты Веймарскай рэспублікі і Трэцяга рэйха
Прозвішча Партыя ад да Выбары
1 Фрыдрых Эберт СДПГ 11 лютага 1919 28 лютага 1925
(Памёр на працягу тэрміну)
1919
* Ганс Лютэр Беспартыйны 28 лютага 1925 12 сакавіка 1925
* Вальтэр Сіманс Беспартыйны 12 сакавіка 1925 12 мая 1925
2 Паўль Гіндэнбург Беспартыйны 12 мая 1925 2 жніўня 1934
(Памёр на працягу тэрміну)
1925/1932
3 Адольф Гітлер (Фюрар і рэйхсканцлер) НСДАП 2 жніўня 1934 30 красавіка 1945
(Самагубства)
4 Карл Дзёніц НСДАП[1] 30 красавіка 1945 23 мая 1945
(Арыштаваны; пасада была ліквідаваная)

Штандары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Howard D. Grier (2007): Hitler, Dönitz, and the Baltic Sea. The Third Reich's last hope. Naval Institute Press, ISBN 1-59114-345-4, p. 256 Footnote 8, Chapter 10.