Салікамск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Салікамск
руск.: Соликамск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1430
Горад з
Плошча
160,0 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 92 602 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
34253
Паштовы індэкс
618540—556
Аўтамабільны код
59, 81, 159
Афіцыйны сайт
Салікамск на карце Расіі ±
Салікамск (Расія)
Салікамск
Салікамск (Пермскі край)
Салікамск

Саліка́мск[2] (руск.: Соликамск) — горад (з 1573 года) у Расіі, у складзе Салікамскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 97,3 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1430 годзе.

Горад размешчаны ў краявой зоне Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Перадуральскага краявога прагіну ля левых прытокаў Камы — рэк Усолка і Баравая. Канцавая чыгуначная станцыя Салікамск па лініі Чусавая — Салікамск, адлегласць да краявога цэнтра — 200 км, порт Камскага вадасховішча — 322 км да горада Перм.

Гаспадарчы профіль горада вызначае горнахімічная прамысловасць (здабыча калійнай солі і вытворчасць мінеральных угнаенняў) — ААТ «Сільвініт», прадпрыемствы лесагаспадарчага комплексу — ААТ «Соликамскбумпром», лесанарыхтоўчы камбінат, а таксама металургічная прамысловасць — вытворчасць магнію, заснаваная на перапрацоўцы калійна-магніевых соляў (ААТ «Салікамскі магніевы завод»). У горадзе таксама ёсць прадпрыемствы машынабудавання (рамонтна-механічны завод), будаўнічыя арганізацыі, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (мясакамбінат, малкамбінат і інш.), абаронны завод «Урал» — самы буйны ваенна-прамысловы завод ва Усходняй Еўропе.

Найбольш магутная прамысловая галіна горада — калійная прамысловасць. Праектная магутнасць 3 калійных рудаўпраўленняў, якія ўваходзяць у ААТ «Сільвініт», складае 3203,2 тыс. т калійных угнаенняў у год.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]