Сельма Лагерлёф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сельма Лагерлёф
шведск.: Selma Ottilia Lovisa Lagerlöf
шведск.: Selma Lagerlöf[1]
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Selma Ottilia Lovisa Lagerlöf
Дата нараджэння 20 лістапада 1858(1858-11-20)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1940(1940-03-16)[6][3][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Erik Gustaf Lagerlöf[d][9][3][…]
Маці Elisabet Lovisa Wallroth[d][9][3][…]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, дзіцячая пісьменніца, біёграф, настаўніца, паэтка, пісьменніца, празаік, перакладчыца, аўтабіёграф, аўтар
Гады творчасці з 1891
Мова твораў шведская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
selmalagerlof.org
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сельма Атылія Луіза Лагерлёф (шведск.: Selma Ottiliana Lovisa Lagerlöf; 20 лістапада 1858, Морбака, Швецыя — 16 сакавіка 1940, там жа) — шведская пісьменніца, першая жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1909) і трэцяя наогул жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію (пасля Марыі Кюры і Берты фон Зутнер). Прэмія прысуджана «за прызнанне высакароднага ідэалізму, палымянага ўяўлення і духоўнасці, якія характарызуюць яе творы»[12].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У раннім маленстве цяжка хварэла, была прыкаваная да ложка. У гэты час яна моцна прывязалася да бабулі і цёткі, якія баялі ёй казкі, апавядалі розныя паданні. У 1867 годзе Сельма пераязджае на лячэнне ў Стакгольм. Цяпер яна зноў можа рухацца. Яна ўжо тады пачала марыць пра заняткі літаратурай, але сям'я збяднела, і трэба было думаць, як зарабіць. У 1881 годзе Лагерлёф паступіла ў ліцэй у Стакгольме, у 1882 — у Вышэйшую настаўніцкую семінарыю, якую скончыла ў 1884 годзе. Тады ж яна пачала працаваць настаўніцай у школе для дзяўчат на поўдні Швецыі. Родавы маёнтак, дзе нарадзілася Сельма, быў прададзены.

У 1895 годзе Сельма пакідае службу і цалкам прысвячае сябе літаратуры. Самая вядомая яе кніга — «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі».

У 1907 годзе Лагерлёф абралі ганаровым доктарам Упсальскага ўніверсітэта. У 1914 годзе яна стала сябрам Шведскай акадэміі.

Нобелеўская прэмія, якую Лагерлёф атрымала ў 1909 годзе, дазволіла ёй выкупіць родную Марбаку — фамільны маёнтак. Сельма пераязджае туды, дзе і жыве да самага скону. Там яна працягвае пісаць творы, якія выдаваліся зборнікамі і асобнымі кнігамі.

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны Лагерлёф дапамагала нямецкім пісьменнікам і іншым прадстаўнікам інтэлігенцыі ратавацца ад пераследу нацыстаў, чым выклікала незадаволенасць нямецкага ўраду. Пачатак сусветнай і савецка-фінскай войнаў былі для Лагерлёф вялікім узрушэннем. Яна ахвяравала свой залаты нобелеўскі медаль Шведскаму нацыянальнаму фонду дапамогі Фінляндыі. Урад вярнуў яго пісьменніцы, бо здолеў адшукаць іншыя сродкі.

Ва ўзросце 81 году Сельма Лагерлёф памерла ў сваім доме ад доўгай хваробы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы раман пісьменніцы «Сага пра Ёста Берлінга» (Gösta Berlings saga), поўны рамантыкі і казачных прыгодаў, быў прасякнуты патрыятычнымі пачуццямі, любоўю да зямлі і павагай традыцый. Выданы гэты раман быў у 1891 годзе і сустрэў прызнанне чытачоў.

Паштовая марка СССР

Кніга «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі» (Nils Holgerssons underbara resa genom Sverige, 1906—1907) мусіла быць пэўнага кшталту «падручнікам» па геаграфіі, гісторыі і культуры Швецыі, які выхоўвае чалавека сумленнага і спагадлівага. Гэтая кніга атрымала вядомасць ва ўсім свеце.

Казачная манера апавядання з ужываннем фальклорнага матэрыялу стваралі своеасаблівы стыль навелаў і раманаў Лагерлёф. Дабро і любоў там перамагаюць зло і чэрствасць душы.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У доме, дзе жыла пісьменніца, створаны музей.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Пярсцёнак Лёвеншольдаў: Раманы / Сельма Лагерлёф; Пер. М. Пазнякова. — Мн.: Юнацтва, 1997. ISBN 985-05-0135-9

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. Lagerlöf, Selma // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.
  3. а б в г д Selma O L Lagerlöf — 1917.
  4. а б Lagerlöf, Selma Ottilia Lovisa // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 26 снежня 2022.
  5. Östra Ämterviks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VA/13685/C/7 (1833-1860), bildid: C0039805_00103
  6. Лагерлёф Сельма // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. Östra Ämterviks kyrkogård: Selma Lagerlöfkulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
  8. http://web.archive.org/web/20160401152316/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/selma-lagerlof
  9. а б Selma Ottilia Lovisa, f. 1858 i Östra Ämtervik Värmlands län // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 5 мая 2018.
  10. а б (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  11. а б http://samfundetdenio.se/historiska-stolar-2/stol-nr-2-selma-lagerlof/
  12. Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]