Сестрарэцк (руск.: Сестрорецк) — горад у Расіі, у складзе Курортнага раёна Санкт-Пецярбурга. Насельніцтва 40,3 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1714 годзе. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Санкт-Пецярбурга. У паўднёвай частцы горада мясцовасць Тархаўка.