Смаляныя кіслоты
Выгляд
Смаляныя кіслоты (дытэрпенавыя кіслоты) — прыродныя карбонавыя кіслоты пераважна фенантрэнавага шэрагу з агульнай формулай C19H27-31COOH.
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Смаляныя кіслоты выпрацоўваюцца усімі іглічнымі дрэвамі сямейства хваёвых. Яны з’яўляюцца асноўнай часткай жывіцы (50—70 % па масе), экстрактыўных смалістых рэчываў хваёвага асмолу (45—60 %), талавага алею (30—45 %), каніфолі (75—95 %).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міляшкевіч Я. Г. Смаляныя кіслоты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смоляные кислоты // Химик. RU (руск.)