Станіслаў Костка Нейман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Костка Нейман
чэшск.: Stanislav Kostka Neumann
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Stanislav Kostka Neumann, Antikrist[1], Apostata[1], Brutus[1], Capriccio[1], Civis Bohemicus[1], Dr. Hynek Záruba[1], Ego[1], Kozoroh[1], Kupidos[1], Lokalides[1], Marius[1], Tomáš ze Smíchova[1], Jan Bedrna[1], Jindřich Bedrna[1], Jaroslav Kudrna[1], Petr Pohan[1], Jan Poupa[1], K. Protiva[1], Ladislav Rozvoda[1], Petr Skála[1], Ladislav Sýkora[1], Jiří Votoček[1] і Ivan Červený[1]
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1875(1875-06-05)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1947(1947-06-28)[4][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Аўстра-Венгрыя
 Чэхаславакія
Бацька Stanislav Neumann[d]
Жонка Kamilla Neumannová[d] і Božena Neumannová[d]
Дзеці Stanislav Neumann[d] і Kamila Značkovská-Neumannová[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, эсперантыст, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік, палітык, крытык, выдавец, мастацкі крытык, анархіст
Гады творчасці 1895—1947
Жанр паэзія, проза
Мова твораў чэшская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ста́ніслаў Ко́стка Не́йман (чэшск.: Stanislav Kostka Neumann; 5 чэрвеня 1875, Прага, Аўстрыйская імперыя — 28 чэрвеня 1947, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі паэт. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1945).

Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху чэшскай моладзі «Омладзіна  (руск.)», быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зборнікамі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення прасякнуты зборнікі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфашысцкі пафас характэрны для паэтычных зборнікаў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зборнікаў пейзажнай і філасофскай лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову паасобныя яго вершы пераклалі М. Аўрамчык, М. Гамонка, X. Жычка, К. Кірэенка, М. Машара, С. Шушкевіч і інш.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в Нейман Станислав Костка // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]