Станіслаў Лорэнц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Лорэнц
польск.: Stanisław Lorentz
Дата нараджэння 28 красавіка 1899(1899-04-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1991(1991-03-15)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Alina Kowalczykowa[d] і Irena Nowak[d]
Род дзейнасці палітык, мастацтвазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стані́слаў Лорэнц (польск.: Stanisław Lorentz; 28 красавіка 1899, г. Радам, Польшча — 15 сакавіка 1991, Варшава) — польскі мастацтвазнавец. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1947), ганаровы член многіх еўрапейскіх акадэмій, эксперт ЮНЕСКА.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. Лорэнц нарадзіўся ў сям’і выкладчыкаў. Сям’я мела шведскія карані. Бацька быў германістам, маці — географам. У сям’і панаваў культ навукі і ў вызначанай меры лёс будучага навукоўца быў наканаваны яго выхаваннем у бацькоўскай хаце.[6]

З юных гадоў Станіслаў Лорэнц праяўляў цікавасць да гісторыі, мастацтва і архітэктуры. Скончыў гімназію Войцеха Гурскага ў Варшаве, вучыўся на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Вывучаў гісторыю мастацтва. У 1924 годзе абараніў доктарскую ступень па творчасці Эфраіма Шрогера  (руск.). У час і пасля навучэння ён праходзіў практыку ў Германіі, Італіі і Францыі. У прыватнасці, вывучаў архітэктурныя планы Гародні XVIII ст. у Дзяржаўным архіве ў Дрэздэне.[7]

Навучальны працэс быў перапынены прызывам С. Лорэнца ў войска, у сувязі з пачаткам польска-савецкай вайны ў 1919 годзе. Служба праходзіла ў званні падпаручніка рэзерву. Пасля дэмабілізацыі ў 1920 годзе змог вярнуцца да навукі.

Пасля заканчэння аспірантуры ўвосені 1924 года навуковец застаўся працаваць у Варшаўскім універсітэце. У 1927 г. С. Лорэнц стаў чыноўнікам у Міністэрстве веравызнанняў і народнай асветы. У сферу яго адказнасці ўваходзілі міжнародныя навуковыя сувязі і музейная справа.[8]

У 19291935 гадах узначальваў аддзелы аховы помнікаў у Віленскім і Навагрудскім ваяводствах, адначасова выкладаў у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, з’яўляўся загадчыкам аддзела мастацтваў у віленскім ваяводскім кіраванні.

3 1935 года віцэ-дырэктар, з 1936 дырэктар Народнага музея, у 19451951 узначальваў Дырэкцыю нацыянальных музеяў і аховы помнікаў у Варшаве.

У 1947 г. атрымаў званне прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, з 1949 г. член Польскай акадэміі ведаў, з 1952 г. член карэспандэнт, а з 1964 г. сапраўдны член Польскай акадэміі навук. З’яўляўся экспертам ЮНЕСКА па пытаннях аховы помнікаў.

У 1965—1969 уваходзіў у сейм ПНР ад дэмакратычнай партыі. Меў шэраг дзяржаўных узнагарод.

Памёр у Варшаве ў 1991 г. Пахаваны на лютэранскіх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У работах 1930-х гадоў даследаваў асобныя пытанні развіцця беларускай архітэктуры. Аўтар манаграфіі пра I. К. Глаўбіца «Ян Кшыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII ст.» (1937).

Можна сцвярджаць, што С. Лорэнц пакінуў яркі след у гісторыі Заходняй Беларусі. Ён непасрэдна ўзаемадзейнічаў з ключавымі культурнымі і палітычнымі дзеячамі рэгіёна, як палякамі, так і беларусамі, акцэнтуючы іх увагу на пытаннях аховы помнікаў.

Навуковец сфармуляваў канцэпцыю кансервацыі руін замкаў Навагрудчыны і Віленшчыны, якой пасля прытрымваліся архітэктары аж да верасня 1939 г., і якая не страціла сваёй актуальнасці і да сёння. Навукоўцам былі выяўлены і ўлучаны ў спіс ахаваных аб’ектаў шматлікія рухомыя і нерухомыя помнікі, прааналізаваны матэрыялы па гісторыі мастацтва Вялікага княства Літоўскага, апублікаваны важныя працы па культурнай спадчыне Віленскага і Наваградскага ваяводстваў.

Па сутнасці, С. Лорэнц разам са сваім папярэднікам на пасадзе кансерватара Віленскага і Наваградскага ваяводстваў Ежы Рэмерам, стаіць у вытокаў сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дзякуючы дзеянням гэтага навукоўцы і чыноўніка, скіраваным на захаванне культурнай спадчыны ў міжваенны перыяд, а таксама пакінутым ім звесткам, мы валодаем каштоўнымі матэрыяламі, якія асвятляюць дэталі мерапрыемстваў па кансервацыі помнікаў і могуць служыць падказкай пры правядзенні адпаведных прац у нашыя дні.[9]

Зноскі

  1. а б https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000012516&find_code=SYS&local_base=ARS10
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Nuremberg Trials Project — 2016.
  5. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=LORENTZ,%20Stanis%C5%82aw%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.
  7. Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756.
  8. Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981. — S. 75.
  9. Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 41.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лорэнц Станіслаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 30-42.
  • Марозаў, Д. В. Нататкі да «Віленскага альбома» Cтаніслава Лоранца / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 9. — С. 33-38.
  • Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756.
  • Lorentz, S., Konserwacja ruin zamkόw w Wileńszczyznie i Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Ochrona Zabytkόw Sztuki». — 1930/31. — Zesz. 1 — 4. — S. 161—180.
  • Lorentz, S. Album wileńskie / S. Lorentz. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1986.
  • Kowalczykowa, А. Konserwator Stanisław Lorentz na Wilenszczyznie — przyczynek / A. Kowalczykowa //«Acta Academiae artium Vilnensis», T. 29. Vilnius, 2003. S. 129—138.
  • Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981.
  • Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]