Стэн Стурэ Старэйшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэн Стурэ Старэйшы
шведск.: Sten Sture den äldre
regent of Sweden
1 чэрвеня 1470 — 6 кастрычніка 1497
regent of Sweden
12 лістапада 1501 — 14 снежня 1503

Нараджэнне 1440[1][2][…]
Смерць 14 снежня 1503(1503-12-14)[3][4][…]
Месца пахавання
Бацька Густаў Анундсан Стурэ[d][5]
Маці Біргіта Стэнсдотэр Бьельке[d][5]
Жонка Інгеборг Тот
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cтэн Стурэ (Старэйшы) (шведск.: Sten Sture den äldre; каля 1440 — 14 снежня 1503) — рэгент Швецыі з 16 мая 1470 па 18 кастрычніка 1497 года (1-ы раз), і з лістапада 1501 года (2-гі раз), які сваёй дзейнасцю падрыхтаваў канчатковае скасаванне Кальмарскай уніі і аднаўленне шведскай дзяржаўнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уваходжанне Стурэ Старэйшага ў Стакгольм (Георг фон Розен, 1864).

Паходзіў з феадальных вярхоў шведскага грамадства. Пасля смерці Карла Кнутсана (1470 год) быў абраны рэгентам Швецыі. Абапіраючыся на сялян і бюргераў, ён захоўваў сваё становішча на працягу 26 гадоў насуперак моцнай апазіцыі дзяржаўнага савета, які імкнуўся да уніі. У 1471 годзе ў бітве пры Брункебергу армія пад яго камандаваннем разбіла армію дацкага караля Крысціяна I.

Шмат зрабіў для ўзняцця дабрабыту краіны і для асветніцтва, а таксама для цэнтралізацыі і ўмацавання апарата кіравання. У 1477 годзе ім быў заснаваны ўніверсітэт ва Упсале і амаль адначасова было ўведзена ў краіне кнігадрукаванне.

Не быўшы ў стане перашкодзіць абвяшчэнню Кальмарскай уніі ў 1483 г., ён, аднак, адцягнуў фактычнае яе аднаўленне да 1497 года, калі кароль дацкі Ганс, закліканы шведскім дзяржаўным саветам, разбіў пад Ратэбра шведскую армію і замкнуў самога Стурэ ў Стакгольме.

Ён працягваў, аднак, і пасля таго займаць першае месца ў дзяржаве, прымірыўся з дзяржаўным саветам, які хутка расчараваўся ва уніі, і калі ў 1501 годзе ў краіне ўспыхнуў агульны мяцеж, быў другі раз абраны рэгентам.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Sten Sture // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sten Gustafsson Sture // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. Sten Sture — 1917.
  4. Sten Sture // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в (unspecified title) Праверана 5 кастрычніка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palme, Sven Ulric, Sten Sture den äldre. LT:s förlag: Stockholm 1968

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]