Стэфан Стамбалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Стамбалаў
Стефан Стамболов
Сцяг13-ы Старшыня Савета Міністраў Балгарыі
1 верасня 1887 — 31 мая 1894
Манарх Фердынанд I
Папярэднік Канстанцін Стойлаў
Пераемнік Канстанцін Стойлаў
Сцяг15-ы Міністр замежных спраў і спавяданняў Балгарыі
16 чэрвеня — 14 лістапада 1890
Манарх Фердынанд I
Папярэднік Георгій Странскі
Пераемнік Дзімітр Грэкаў

Нараджэнне 12 лютага 1854(1854-02-12)
Тырнава, Асманская імперыя
Смерць 18 ліпеня 1895(1895-07-18) (41 год)
Сафія, Балгарыя
Месца пахавання
Бацька Нікола Стамбалаў
Маці Яўгенія Х. Іванчава
Жонка Паліксена Станчава
Дзеці Канстанцін, Асень, Ізабела, Марыя
Нацыянальнасць Сцяг Балгарыі балгарын
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Народна-ліберальная партыя
Член у
Адукацыя Адэская духоўная семінарыя
Дзейнасць палітык, журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1], паэзія[1], публіцыстыка[1] і перакладніцтва[d][1]
Бітвы
Узнагароды Ордэн «За адвагу», I ступень
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Стамбалаў (12 лютага 1854, Тырнава, Асманская імперыя, — 18 ліпеня 1895, Сафія, Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, палітычны дзеяч, паэт і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (1888—1894). У сваім гісторыяграфічным сачыненні «Будаўнікі сучаснай Балгарыі» публіцыст Сімяон Радзеў характарызуе Стамбалава як аднаго з самых яскравых і выдатных балгарскіх дзяржаўных дзеячаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан Стамбалаў нарадзіўся ў горадзе Вяліка Тырнава, але яго род паходзіў з Траўны. Бацька, Нікола Стамбалаў — удзельнік паўстання «Велчова завера» (1835), маці — Яўгенія Хаджы-Іванчава. Стэфан меў 10 братоў і сясцёр, большасць з якіх памерла ў маленстве.

Вучыўся ў Адэскай духоўнай семінарыі, якую не скончыў. У 1873 годзе яго адлічылі адтуль з-за сувязяў з рускімі рэвалюцыянерамі.

Стамбалаў — паплечнік паэта-героя Хрысты Боцева, разам з якім выдаў зборнік вершаў «Песні і паэмы».

З’яўляўся членам і адным з кіраўнікоў Балгарскага рэвалюцыйнага цэнтральнага камітэта (БРЦК). Прымаў актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе балгарскага народа супраць турэцкай няволі: Старазагорскім (1875) і Красавіцкім паўстаннях (1876).

У 1884—1885 гадах з’яўляўся старшынёй Народны сход БалгарыісНароднага сходу. У 1885 г. Стамбалаў, насуперак волі Аляксандра III, актыўна падтрымаў уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарыяй. У 1886 годзе ўваходзіў ва ўрад Петкі Каравелава.

Пасля русафільскага перавароту супраць балгарскага князя Аляксандра Батэнберга ў жніўні 1886 года, Стамбалаў арганізаваў контрпераварот і заклікаў Батэнберга вярнуцца. Пасля адрачэння Батэнберга ад балгарскага трона, узначаліў Рэгенцкі савет.

У 18861887 гадах — лідар Народна-ліберальнай партыі (т.зв. стамбалавісты). У 18871894 гадах — кіраўнік урада. Умацаваў маладую Балгарскую дзяржаву і аказваў усялякую падтрымку князю Фердынанду I на прастоле. Кіраваў з дапамогай аўтарытарных метадаў. Спрыяў стабілізацыі ў краіне і яе адрыву ад расійскага ўплыву. У знешняй палітыцы арыентаваўся на Аўстра-Венгрыю і Германію. Некаторыя балгарскія і македонскія патрыёты лічылі палітычную лінію, якую праводзіў Стамбалаў, пра-турэцкай[2].

У маі 1894 года Стамбалаў пагражаў князю сваёй адстаўкай з пасады прэм’ер-міністра. Фердынанд I прыняў адстаўку, пасля чаго Стамбалаў перайшоў у глухую апазіцыю.

15 ліпеня 1895 года македонскія баявікі, блізкія да тэрарыста Навума Цюфякчыева, здзейснілі замах на Стамбалава, у выніку якога ён атрымаў цяжкія раненні[3]. Урачы, спрабуючы выратаваць параненага, ампутавалі яму рукі, але праз тры дні Стамбалаў сканаў. Апошнімі словамі Стамбалава былі: «Забойцы мае — Цюфякчыеў і Халю… Князь мяне забіў, Белчаў, Белчаў! … Прынц Кобург, прынц Кобург!»

Напад на Стамбалава быў здзейснены за дві дня да прыёму Мікалаем II балгарскай дэлегацыі, накіраванай у Санкт-Пецярбург для нармалізацыі руска-балгарскіх адносін. Грунтуючыся на перадсмяротных словах экс-прэм’ера, еўрапейскія СМІ таго часу пісалі, што Стамбалаў быў забіты агентамі княжацкага двара[4]. Балгарскі бальшавік і пляменнік Стамбалава Нікола Стойнаў бяздоказна сцвярджаў, што экс-прэм’ер быў ліквідаваны па распараджэнні Мікалая II. Іншыя ж лічылі, што прычынай забойства была помста за смерць маёра Косты Паніцы, пакаранага смерцю ў 1890 годзе за арганізацыю змовы з мэтай забойства Фердынанда I.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Стамбалаву ў Вяліка-Тырнаве

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Воззвание
  • Кога
  • Сега ил никога…
  • Над караисенските герои
  • Надежда
  • Войводата
  • Майчина песен
  • За роба няма тук свобода…
  • Певец
  • Зеленей се горо-сестро…
  • Марш (Не щеме ний богатство)
  • Христо Донев
  • На нея
  • Годината 1876
  • Баща и син
  • Български марш
  • Последна въздишка
  • Защо е тоя гроб…
  • Още не си…
  • Нямането
  • На моите другари
  • Премина младостта ми…
  • Де останаха…
  • Обикновена любов
  • Бащин съвет
  • Пиеница
  • Не ме роди моя баща…
  • Долабан войвода
  • Чорбаджийско поучение
  • Знаете ли кой съм аз?

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ако някой ни попита…
  • Размишленията на един честит българский гражданин
  • Предговор към «Турските зверства в България»
  • Печатът е свободен…

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
  2. Вардарски (Петар Поп Арсов) «Стамболовштината во Македонија и нејзините претставници» (превод, редакција, коментар и предговор д-р Ванчо Ѓорѓиев) — Табернакул, Скопје 2006.
  3. Благоев, Крум. 50-те най-големи атентата в българската история. Убийството на Стамболов (балг.)
  4. Савецкі гісторык М. А. Бірман таксама настойваў на тым, што Стамбалаў «забіты агентамі двара».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]