Стэфэн Кары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол (мужчыны)
Чэмпіянат свету
Золата Чэмпіянат свету 2010
Золата Чэмпіянат свету 2014

Уордал Стывен «Стэф» Кары (англ.: Wardell Stephen "Steph" Curry II; 14 сакавіка 1988 г, Акран, ЗША) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, гульнёвы абаронца клубу Голдэн Стэйт Уорыёрз.

Двухразовы чэмпіён НБА (2015, 2017), а таксама двухразовы Самы каштоўны гулец НБА (у сезонах 2014/15, 2015—2016, двухразовы Чэмпіён свету ў складзе зборнай ЗША (2010, 2014). Усю прафесійную кар’еру выступае за «Голдэн Стэйт Уорыёрз».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і таксама прафесійнага баскетбалісту Дэла Кары ў горадзе Акран, штат Агая, 14 сакавіка 1988 года. Скончыў сярэднюю школу Шарлату, дзе гуляў за баскетбольныя каманды і быў уключаны ў сімвалічныя зборныя канферэнцыі і штату. Пасля гэтага паступіў у Каледж Дэвідсана ў Паўночнай Караліне.

Кар’ера ў Каледжы Дэвідсана[правіць | правіць зыходнік]

Стэф Кары гуляў за каманду каледжа на працягу 3 гадоў. За гэты час ён правёў 104 гульні, у якіх набіраў 25.3 ачка, рабіў 4,5 падборы і 3,7 перадачы. Гэта статыстыка дапамагла яму спачатку стаць лепшым пачаткоўцам, а потым і лепшым гульнем Паўднёвай канферэнцыі. У 2008 годзе быў уключаны у другую сімвалічную зборную гульняў студэнцкага чэмпіянату ЗША, а ў наступным годзе — у першую.

Кар’ера ў НБА[правіць | правіць зыходнік]

2009—2013[правіць | правіць зыходнік]

На драфце НБА 2009 году Кары быў абраны пад 7-м нумарам камандай Голдэн Стэйт Уорыёрз і адразу стаў асноўным гульнёвым абаронцай. У першай гульне набраў 14 ачкоў і аддаў 7 перадач. Дзякуючы выдатнай статыстыцы (17.5 ачкоў, 5.9 рэзультатыўных перадач, 1.9 перахопаў) ён заняў другое месца ў галасаванні на Лепшага пачаткоўца НБА саступіўшы гульцу Сакрамента Кінгз Тайріку Эвансу.

У 2011 годзе Стэф удзельнічаў у Конкурсу уменняў НБА, які выйграў. Скончыў сезон з сярэднімі паказчыкамі 18.6 ачкоў, 5.8 ассістаў і 1.5 перахопа, а таксама з рэкордным для клубу і лепшым працэнтам рэалізацыі штрафных кідкоў у лізе (93.4 %). У маі 2011 году Кары атрымаў траўму правага сухажылля вызванага неаднаразовым расцяжэннем звязкаў правай нагі.

Да старту наступнага сезону галенастоп аднавіўся, але Стывен паўторна траўміраваўся ў студзені. Праз месяц ён зноў атрымаў расцяжэнне і ў красавіку быў зноў праапераваны. У гэтым сезоне Кары з’явіўся толькі у 26 гульнях.

2014—2017[правіць | правіць зыходнік]

У прадсезонцы Кары закюлчыў 4-гадовы кантракт на $44 мільёна з Уорыёрз. На працягу года за Стэфам і яго аднаклубнікам Клэям Томпсанам замацавалась мянушка «Сплэш Бразерс» за выдатную гульню і ў асаблівасці за кідкі з трохачковай дугі. У лютым 2013 Кары усталяваў рэкордны ў кар’еры паказчык па ачках, набраўшы 54 пункты ў гульне супраць Нікс, уключая 11 трохачковых (рэкорд Уорыёрз. У канцы сезону Кары усталяваў рэкорд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі па колькасці трохачковых за сезон. Яго сярэднія паказчыкі ў 22.9 ачка і 6.9 ассісту за гульню дазволілі клубу прайсці у плэй-оф, дзе яны разабраліся з Дэнверам у 6 гульнях, а потым таксама у 6 гульнях саступілі Сан-Антоніа. У 2015 і ў 2016 гадах атрымліваў прыз MVP НБА.