Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў
Дата нараджэння 12 жніўня 1858(1858-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1904
Бацька Міхаіл Пятровіч Уладзіслаўлеў[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў — рускі архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пецяргбургу 1858 годзе ў сям’і артыста імператарскіх тэатраў  (руск.), што дало яму магчымасць карыстацца правамі спадчыннага ганаровага грамадзяніна. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1881 годзе са званнем некласнага мастака архітэктуры[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вучылішча працаваў у Маскве і Тыфлісе[1][2].

Накіраваны ў Томск у верасні 1883 года архітэктарам у будаўнічую камісію томскага губернскага праўлення. Займаў гэту пасаду па верасень 1886 года, пасля чаго быў залічаны малодшым архітэктарам будаўнічага аддзялення той самай губерні і працаваў у гэтым званні па люты 1888 года[3].

Са студзеня 1890 да верасня 1894 гарадскі архітэктар Томска, адначасова з мая 1894 года па май 1895 года займаў пасады архітэктара Томскага ўніверсітэта і Заходне-Сібірскай навучальнай акругі  (руск.)[3]. Пазней працаваў у Віцебску (з 1895), Сяміпалацінску (з 1902)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Томску[правіць | правіць зыходнік]

Дом купца К. М. Калацілава ў Томску ў 2016 годзе

Па яго праекце пабудаваны гандлёвы корпус на Гасцінадворскай плошчы  (руск.) (1892—1894), у 1894-м складзены праект новага Базарнага моста  (руск.) праз Ушайку  (руск.)[2]. У 1891 годзе ім быў складзены праект на пабудову двухпавярховага мураванага дома для купца К. М. Калацілава на рагу вул. Дваранскай і зав. Падгорнага (цяпер вул. Гагарына і вул. А. Беленца). Таксама з’яўляецца аўтарам праекта дома купца А. І. Чэрэмісінава[4][5].

У Бійску[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]