Сяргей Пятровіч Гур’еў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Пятровіч Гур’еў
Дата нараджэння невядома
Дата смерці невядома
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Пятровіч Гур’еў — архітэктар Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, тытулярны саветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўны. Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча з правам на чын X класа. 17 лютага 1865 года прыбыў у Гродзенскую губерню[1]. З 17 ліпеня 1868 да 1876 года ў чыне калежскага рэгістратара і калежскага асэсара працаваў архітэктарскім памочнікам пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні[2]. Малодшы архітэктар. Жанаты.

У 1871 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 3-й ступені, брыльянтавым пярсцёнкам[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Аляксандра-Неўская царква ў Гродне.

Зноскі

  1. Памятная книжка Гродненской губернии на 1869 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1869. — С. 5 (руск.)
  2. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1870. — С. 8 (руск.)
  3. Памятная книжка Гродненской губернии на 1876 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1876. — С. 18 (руск.)
  4. Юлия Клейко. Особенности строительства православного храма в местечке Селец Пружанского уезда. // Гродно: Гродненский государственный университет им. Янки Купалы, 2019. С. 48—50.
  5. В. Н. Черепица. Гродненский православный некрополь (с древнейших времён до начала XX века). // Гродно: Гродненский государственный университет им. Янки Купалы, 2001. — С. 45.
  6. Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0. — С. 46
  7. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 79