Сяргей Фёдаравіч Бандарчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Фёдаравіч Бандарчук
руск.: Сергей Бондарчук
Дата нараджэння 25 верасня 1920(1920-09-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1994(1994-10-20)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Іна Макарава і Ірына Канстанцінаўна Скобцава
Дзеці Наталля Бандарчук, Alyona Bondarchuk[d] і Фёдар Бандарчук
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэатральны педагог, рэжысёр
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
IMDb ID 0094083
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Фёдаравіч Бандарчук (руск.: Сергей Фёдорович Бондарчук; 25 верасня 1920, Білазэрка, Херсонская губерня — 20 кастрычніка 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1952). Лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1952), Ленінскай прэміі (1960), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1977) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Уладальнік кінапрэміі «Оскар» за фільм «Вайна і мір» (1969). Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Бандарчук нарадзіўся 25 верасня 1920 года ў сяле Білазэрка у сям’і сялян Фёдара Пятровіча і Таццяны Васільеўны.

У 1948 году Бандарчук скончыў акцёрскі факультэт УДІКа ў Маскве, майстэрня Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. У тым жа годзе ў ліку іншых вучняў Герасімава дэбютаваў у фільме «Маладая гвардыя», выканаўшы ролю камуніста-падпольшчыка Валько.

Вялікі поспех акцёру прынесла галоўная роля ў карціне «Тарас Шаўчэнка» (1951). Фільм вельмі спадабаўся Іосіфу Сталіну, і ў маі 1952 года ва ўзросце 31 года Бандарчук стаў народным артыстам СССР, мінуючы ганаровае званне народнага артыста РСФСР.

Памёр 20 кастрычніка 1994 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Sergej Bondarcuk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sergei Fjodorowitsch Bondartschuk // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]