Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва
(СібДАУ)
Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва
Арыгінальная назва Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва
Міжнародная назва Siberian State Aerospace University (SibSAU)
Дэвіз лац.: Per aspera ad astra
Заснаваны 1960
Тып Дзяржаўны
Рэктар Ігар Уладзіміравіч Кавалёў
Рэктар Igor Kovalyov[d]
Студэнты 11 500
Юрыдычны адрас Расійская Федэрацыя, Краснаярск, пр. Краснаярскі рабочы, 31
Сайт sibsau.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва, СібДАУ (руск.: Сибирский государственный аэрокосмический университет имени академика М. Ф. Решетнёва, руск.: СибГАУ) — універсітэт у Расіі, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для аэракасмічнай прамысловасці і машынабудавання, а таксама грамадзянскай авіяцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960 годзе па загадзе Савета міністраў СССР. Прычынай яго стварэння была неабходнасць сумяшчаць навучанне і вытворчасць у машынабудаўнічай галіне Краснаярска. Краснаярскі машынабудаўнічы завод браў на працу студэнтаў навучальнай установы, якая ў той час належала Краснаярскаму тэхналагічнаму інстытуту. Першым рэктарам быў Яўген Капусцянскі.

У 1970-я гады на заводзе адбылася пераарыентацыя вытворчасці. Замест старых балістычных ракет сярэдняга радыусу дзеяння пачалася вытворчасць новай ракеты марскога базіравання. У 1977 годзе ў закрытым горадзе Жалезнагорску адкрываецца Філіял № 2, сфарміраваны ў НВА ПМ. Яго кіраўніком быў Міхаіл Рашатнёў, выбітны савецкі канструктар касмічных апаратаў. Пры ім падрыхтоўка спецыялістаў для аэракасмічнай галіны ў СібДАУ набыла зусім новы выгляд: былі абсталяваныя новыя кафедры, з'явілася ўласнае ўніверсітэцкае абсталяванне, работнікі і студэнты ўніверсітэта пачалі ўдзельнічаць у навуковым жыцці Краснаярскага рэгіёна і СССР.

У 1983 годзе рэктарам стаў Генадзь Белякоў, савецкі навуковец і педагог. Яго намаганнямі ў навучальнай установе былі сфарміраваны новыя кафедры і пачалі наладжвацца сувязі з іншымі ўніверсітэтамі СССР. У 1989 годзе пры ўдзеле Белякова завод-ВТНУ КПІ атрымаў незалежнасць і стаў называцца Краснаярскім інстытутам касмічнай тэхнікі (КIКТ). Праз тры гады КIКТ быў перайменаваны ў Сібірскую аэракасмічную акадэмію (САА). У 1996 годзе акадэміі было прысвоена імя Рашатнёва.

У 2002 годзе САА зрабілася Аэракасмічным універсітэтам. У гэты час рэктар Белякоў працягвае развіццё ўніверсітэта, пашыраючы структуру факультэтаў і кафедраў, адкрывае філіялы ў іншых гарадах Расіі. З 2010 году рэктарам стаў Ігар Кавалёў, які працягвае курс Белякова.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]