Перайсці да зместу

Сімяон Трырскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімяон Трырскі
Святы Сімяон Сіракузскі (Трырскі). Ікона ў праваслаўнай капліцы св. Афанасія Вялікага ў саборы Трыра
Святы Сімяон Сіракузскі (Трырскі). Ікона ў праваслаўнай капліцы св. Афанасія Вялікага ў саборы Трыра
Род дзейнасці манах, пустэльнік
Дата нараджэння каля 980 ці каля 990
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1035[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімяон Сіракузскі (Трырскі) (ням.: Simeon von Trier); (X стагоддзе Сіракузы (Сіцылія) — 1 (14) чэрвеня 1035, Трыр (Германія) — візантыйскі манах, які скончыў жыццё пустэльнікам. Каталіцкі і мясцовашанаваны праваслаўны святы (Берлінская і Германская епархія РПЦ МП). Кананізаваны Папай Рыскім Бенедыктам IX у 1042 годзе як Сімяон Сіракузскі, цяпер больш вядомы як Сімяон Трырскі.

Сімяон Сіракузскі нарадзіўся ў горадзе Сіракузы на востраве Сіцылія ў канцы X стагоддзя. Яго бацька быў грэчаскім афіцэрам, і ва ўзросце сямі гадоў хлопчык быў перавезены ў Канстанцінопаль, дзе атрымаў добрую адукацыю. Пасля дасягнення паўналецтва ён выправіўся ў паломніцтва ў Палесціну, дзе азнаёміўся з усімі хрысціянскімі святынямі і стаў кіраўніком паломніцкіх груп.

З цягам часу ён прыняў манаства, нейкі час жыў у Віфлееме, потым пасяліўся ў манастыры Св. Кацярыны на Сінаі. У якасці послуха, па ўказанні манастырскага кіраўніцтва, ён выправіўся ў Еўропу да герцага Нармандыі Рычарда II Добрага, які абяцаў манастыру буйную грашовую дапамогу. Пасля доўгага і цяжкага падарожжа, калі Сімяон прыбыў ў Руан, ён даведаўся, што герцаг памер, а яго пераемнік не мае намеру ахвяраваць на манастыр.

Завітаўшы ў Трыр, Сімяон пазнаёміўся з мясцовым архіепіскапам Попа, з якім здзейсніў паломніцтва ў Святую зямлю (1028—1030). Пасля вяртання ў Трыр, Сімяон папрасіў у архіепіскапа благаславення на пустэльніцтва ва ўсходняй вежы старажытнай рымскай брамы. Святога Сімяона замуравалі ў свята апостала Андрэя ў 1030 годзе.

Месца зняволення св. Сімяона ў рымскай браме Порта Нігра (Трыр)

1(14) чэрвеня 1035 года святы Сімяон памер. Праз нейкі час архіепіскап Попа зрабіў рэкамендацыю ў Рым аб кананізацыі пустэльніка, што і было зроблена папай рымскім Бенедыктам IX. Гэтая кананізацыя была другой у гісторыі папства.

У 1041 годзе на месцы пустэльніцтва Сімяона пачалося будаўніцтва царквы яго імя. Паблізу заснавалі невялікі мужчынскі манастыр. Гэта выратавала старажытную рымскую браму Трыра ад разбурэння ў часы сярэднявечча, калі мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі старыя пабудовы ў якасці каменяломняў.

Царква святога Сімяона праіснавала да 1803 года, калі Напалеон загадаў разбурыць царкву і аднавіць у ранейшым выглядзе рымскую браму Трыра, што і было выканана.

Доўгі час тое, што лічылася саркафагам і мошчамі святога Сімяона, захоўвалася ў царкве святога Гервасія ў Трыры. У 1971 годзе ў заходняй частцы горада была асвечана новая царква ў імя святога Сімяона, куды і былі перанесены як мошчы святога, так і яго саркафаг. Асобна ў скарбніцы Трырскага кафедральнага сабора захоўваюцца належаўшыя Сімяону грэчаскі зборнік апостальскага і евангельскага чытання і вязаны манаскі капялюшык. Нажаль, быў страчаны належаўшы яму ж еўхалогій (зборнік малітваў як са служэбніка, так і з трэбніка), напісаны ў Палесціне да 1030 года, з якога Амвросій пеларг (Шторх) пераклаў на лацінскую мову літургію Іаана Златавуста (1540 год, выдадзена ў Вормсе ў 1541 годзе).

Стагоддзямі да машчэй святога Сімяона шлі паломнікі. Цяпер гэтая традыцыя страчана, але аднаўляецца праваслаўнымі вернікамі, якія жывуць у Германіі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #120912651 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  • Hans-Joachim Kann. Wallfahrtsführer Trier und Ungebung. Verlag Michael Weyand, Trier. Сучаснае выданне, дата выдання не азначана.
  • Handbuch der deutschen Heiligen von albert Schütte.Druck und Verlag J. P. Bachem, Köln, 1941.