Сіху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіху
西湖
Морфаметрыя
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 2,8 км
Плошча 6,5 км²
Аб’ём 0,01429 км³
Даўжыня берагавой лініі 15 км
Размяшчэнне
Краіна
Сіху (Кітай)
Сіху
Сіху
Сіху (Кітай)
Сіху
Сіху
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіху (літаральна: «Заходняе возера») — прэснаводнае возера ў цэнтры горада субправінцыйнага значэння Ханчжоу правінцыі Чжэцзян Кітайскай народнай рэспублікі. Возера перасякаюць дамбы Судзі (кіт. трад. 苏堤, піньінь Sū Dī, «Дамба Су Дунпо»), Бодзі (кіт. трад. 白堤, піньінь Bái Dī, «Дамба Бо Цзюйі») і Янгундзі (кіт. трад. 杨公堤, піньінь Yánggōng Dī). У 2011 г. возера Сіху з навакольнымі храмамі, мастамі і садамі было ўнесена ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.