Тальтэкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сталіца тальтэкаў Тула.

Тальтэкі — індзейскі народ юта-ацтэкскай моўнай сям'і, які жыў на тэрыторыі «сярэдневяковай» Месаамерыкі.

У VIII ст. н. э. тальтэкі ўварваліся з поўначы ў Цэнтральную Мексіку, у IX стагоддзі стварылі вялікую дзяржаву, якая ахапіла цэнтральныя і паўночныя раёны Мексікі са сталіцай у Сэра-дэ-ла-Эстрэлья, а затым у Талане (Талан; сучасная Тула​​. Іншыя назвы Тлілан-Тлапалан, Талула, Чалула, Чалула-Коа).

У сваёй культуры тальтэкі развівалі традыцыі Тэатыўакана і Шачыкалька.

У X стагоддзі ваенныя атрады тальтэкаў падпарадкавалі асобныя групы мая на Юкатане і ў горнай Гватэмале, дзе знаходзіліся буйныя горада-дзяржавы — Чычэн-Іца, Ушмаль, Маяпан, Гумарках, Ішымчэ і інш. У той жа час, у выніку ўнутраных канфліктаў у імперыі тальтэкаў, ад іх адкалолася і мігрыравала на тэрыторыю сучаснага Сальвадора вялікая група насельніцтва, уліўшыся ў цывілізацыю піпілеў.

У другой палове XII стагоддзя н. э. новае нашэсце з поўначы ваяўнічых плямёнаў, апошняй хваляй якіх былі ацтэкі, паклала канец валадарству тальтэкаў у Мексіцы. К часу іспанскага заваявання (XVI стагоддзе) тальтэкі даўно сталі легендарным народам; ім прыпісваліся ўсе культурныя дасягненні мінулага.

Культура тальтэкаў аказала значны ўплыў на фарміраванне культуры ацтэкаў.

Помнікі архітэктуры і скульптуры тальтэкаў, якія захаваліся, уражваюць манументальнасцю і суровай веліччу. Ступеньчатая піраміда ў Тальяне была ўпрыгожана рэльефамі (воіны, арлы, ягуары (гл. «воіны-арлы» і «воіны-ягуары»)), а дах храма наверсе падтрымліваўся чатырма каласальнымі (вышыня 4,6 м) масіўнымі каменнымі фігурамі воінаў.

У мастацтве тальтэкаў пераважалі ваенныя тэмы; распаўсюджаны таксама фігуры паўляжачага бога з чашаю для ахвярапрынашэнняў.

У кнігах Карласа Кастанеды прадстаўлены нестандартны погляд на тальтэкаў — выкарыстаны ім тэрмін не мае дачынення да акадэмічнага разумення гэтай культуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Вайан Дж. История ацтеков. М., 1949;
  • Гуляев В. Древнейшие цивилизации мезоамерики. М., 1972;
  • Кинжалов Р. Орел, кецаль и крест. М., 1991;
  • Кинжалов Р. В., Искусство древней Америки, М., 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]