Тамале (Гана)
Горад
Тамале
| ||||||||||||||||||
Тамале — адміністрацыйны цэнтр у паўночным рэгіёне Ганы з насельніцтвам у 360 579 чалавек (2007), пераважна мусульман. Знаходзіцца ў 600 км да поўначы ад Акры. Трэці па велічыні горад у краіне (пасля сталіцы Акра і Кумасі).
Уяўляе сабой кангламерат вёсак, у якім адначасова можна знайсці і традыцыйныя мазанкі, і сучасныя будынкі. У той час як большасць дамоў пакрыта гафрыраваным жалезам, прыстойная колькасць пабудоў мае дах з дзірвана. Да многіх кварталаў мазанак падведзена электразабеспячэнне і ТБ антэна. У горадзе размешчана прадстаўніцтва Універсітэта па Даследаванню Праблем Развіцця (англ.: The University for Development Studies).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).