Тапахімічныя рэакцыі
Тапахімі́чныя рэа́кцыі[1] — хімічныя рэакцыі, што адбываюцца ў цвёрдай фазе на паверхні падзелу цвёрдых зыходных рэчываў і прадукта рэакцыі. Прыкладамі такіх рэакцый з’яўляюцца дэгідратацыя крышталягідратаў, аднаўленне аксідаў, абпал, тэрмічны распад азідаў цяжкіх металаў, хімічнае траўленне і іншыя.
Працякаюць тапахімічныя рэакцыі лакальна, у пэўных участках цвёрдага цела, там жа лакалізуецца і цвёрдая фаза прадукту. Акрамя цвёрдых цел, у рэакцыі могуць удзельнічаць таксама вадкасці і газы. Кінетыка тапахімічных рэакцый абумоўлена тапаграфіяй цела ў зоне рэакцыі. Звычайна звязаны з наяўнасцю дэфектаў у крышталях і малой рухомасцю іонаў, атамаў або малекул, якія ўтвараюць крышталічную рашотку.
На тапахімічных рэакцыях заснаваны аднаўленне многіх металаў з руд, прамысловае атрыманне будаўнічых і паўправадніковых матэрыялаў, цэментацыя сталі, вытворчасць керамікі, атрыманне ферытаў, некаторыя стадыі фатаграфічнага працэсу.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тапахімі́чныя рэа́кцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Топохими́ческие реа́кции / Болдырев В. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 93. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свиридова Т. В. Химия твёрдого тела: топохимическая кинетика. Электронное учебное пособие — Мн., 2011. (руск.)