Таццяна Валер’еўна Вадалажская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Валер’еўна Вадалажская
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1973(1973-10-30) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера СМД-метадалогія  (руск.), сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Альма-матар
Вядомая як каардынатар Лятучага ўніверсітэта, метадолаг  (руск.), сацыёлаг
Член у
Сайт Лятучы ўніверсітэт

Тацця́на Вале́р’еўна Вадала́жская (нар. 30 кастрычніка 1973 года, Мінск) — беларускі метадолаг  (руск.) і сацыёлаг. Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (Мінск), каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт». Кандыдат сацыялагічных навук (PhD), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

У 1996—2007 гадах працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апошняя займаемая пасада — старшы навуковы супрацоўнік[1][2].

Падчас працы ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі асноўны фокус даследчых інтарэсаў быў накіраваны на пытанні станаўлення і трансфармацыі нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасці. Працуючы ў межах гэтай тэматыкі:

  • у 2004 годзе — паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльныя ўяўленні аб грамадзянскай прыналежнасці насельніцтва Беларусі ва ўмовах станаўлення дзяржаўнасці» (навуковы кіраўнік — Л. І. Навуменка)[3];
  • у 2006 годзе — у суаўтарстве з Л. І. Навуменкай апублікавала манаграфію «Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси» (Мінск, ISSN 985-08-0784-9).

Была стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007).

Удзел у метадалагічным руху. Культурна-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе далучылася да праграмнай дзейнасці філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[4] — рэалізацыі ў Беларусі праграмы культурнай палітыкі, пабудаванай на падмурку сістэма-мыследзейнаснай метадалогіі  (руск.) (СМД-метадалогіі, СМД-падыходу)[5]. Лічыць У. У. Мацкевіча сваім настаўнікам у справе засваення і практыкавання СМД-падыходу  (руск.) і праграмы культурнай палітыкі[4]; увайшла ў другі склад Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск), з’яўляецца сталым удзельнікам і арганізатарам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.) ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ[1].

З 2010 года з’яўляецца старшым аналітыкам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск) — незалежнага аналітычнага цэнтра (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[1]. У гэтай якасці ёсць аўтарам і суаўтарам шэрагу канцэптуальных распрацовак і прапаноў, даследаванняў і аналітычных дакументаў, накіраваных на развіццё і ўзмацненне беларускай грамадзянскай супольнасці, сярод якіх:

Бярэ дзейсны ўдзел у развіцці акадэмічнай супольнасці Беларусі:

Таксама з’яўляецца адным з аўтараў ідэі і сябрам Аргкамітэта супольнага культурнага праекта «Цытуй сваё!»[22].

Дзейнасць па стварэнні сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Ад пачатку разгортвання дзейнасці па стварэнні сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі як аднаго з напрамкаў рэалізацыі праграмы культурнай палітыкі актыўна працуе ў гэтым накірунку:

  • З восені 2009 года брала ўдзел у штотыднёвым семінары па абмеркаванні сучасных накірункаў развіцця ідэі Універсітэта, а таксама магчымасцей і форм стварэння яго ў Беларусі;
  • З’яўляецца рэдактарам зборніка артыкулаў «Университет: дискуссия об основаниях» Архівавана 30 студзеня 2022. (Мінск, 2011; ISBN 978-985-6991-64-9), які пабачыў свет па выніках семінара;
  • Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.): «Распрацоўка праграмы і стратэгіі стварэння Універсітэта ў сучаснай Беларусі» (2010) і «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (2012);
  • З 2011 года каардынуе разгортванне ўніверсітэцкай праграмы, якая ўрэшце атрымала назву «Лятучы ўніверсітэт» і першы акадэмічны год якой быў абвешчаны ўвосень 2011 года.

Як каардынатар Лятучага ўніверсітэта кіруе пастаянна дзеючым універсітэцкім семінарам, у межах якога абмяркоўваюцца пытанні развіцця ўніверсітэцкай праграмы, ажыццяўляе каардынацыю іншых форм самаарганізацыі і самапраграмавання супольнасці Лятучага ўніверсітэта, а менавіта: праектных сесій, штогадовых універсітэцкіх канферэнцый, летніх школ ды інш.[20]

Акрамя гэтага ў розныя гады ў Лятучым універсітэце ёю чыталіся курсы: «Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя і праграма развіцця Беларусі» (2012); «Асабістая адукацыйная і кар’ерная траекторыя» (2013); «Актуальная метадалогія: кантэкст і арганон»(недаступная спасылка) (2014), а таксама супольны курс: «Ідэя Універсітэта. Уводзіны ва ўніверсітэцкую прастору і лад жыцця» Архівавана 11 ліпеня 2017. (2014). Кіравала дзейнасцю Мінскага метадалагічнага семінара ў 2012—2013 універсітэцкім годзе; актыўна ўдзельнічала ў працы «Школы гульнятэхнікаў»(недаступная спасылка) (2011—2012) і «Летняй метадалагічнай школы» (2015); ажыццяўляла навуковае кіраўніцтва рабочай групай па распрацоўцы маніторынгу стану культуры ў Беларусі ў адпаведнасці з Канвенцыяй ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння (2013—2014) і шмат інш.[20][23]

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз Вадалажская была затрымана пасля ператрусу ў яе кватэры 4 жніўня 2021 года, таксама ў той дзень былі затрыманы іншыя прадстаўнікі «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч, Улад Вялічка і Аксана Шэлест (Вялічку і Шэлест выпусцілі ў той дзень). Вадалажская і Мацкевіч былі змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна[24].

Праз дзень пасля затрымання, 6 жніўня, шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Вадалажская і Мацкевіч былі прызнаны палітычнымі зняволенымі: «лічым, што зняволенне Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай — вядомых навуковых і грамадскіх дзеячаў — было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем правоў і свабод»[25].

Праз 10 сутак пасля затрымання Вадалажскую выпусцілі, але яна засталася ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а Мацкевіч быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. Пасля гэтага яе некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт, куды 23 сакавіка 2022 Вадалажская пайшла па адказ на сваё хадайніцтва (дзе яна раней папрасіла дазвол на часовы выезд у Літву на лячэнне), дзе была зноў затрымана і змешчана ў СІЗА на Валадарскага[24].

Праз два з паловай месяцы, 7 чэрвеня 2022, у судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Алег Каляда падтрымаў запыт дзяржабвінаваўцы Мікалая Дзяцела і прысудзіў Вадалажскай запрошаныя два з паловай гады ва ўмовах папраўчай установы адкрытага тыпу («хімія»), Вадалажская была вызвалена ў залі суда[26].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацый, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кніг.

Кнігі і зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадалажская Т. Лятучы ўніверсітэт. Год беларускага мыслення Архівавана 15 лютага 2016. // Лятучы ўніверсітэт. — Электроннае выданне. — 25.09.2015.
  • Вадалажская Т. Пытанне Нацыянальнага ўніверсітэта Архівавана 18 мая 2015. // Лятучы ўніверсітэт. — Электроннае выданне. — 04.05.2015.
  • Tatiana Vadalazhskaya. The Year of Belarusan thinking in the Flying University // EuroBelarus.Info. — The web edition. — 07.10.2015.
  • Водолажская Т. Беларусизация: подходы к анализу социального пространства // Беларусизация. Можно ли завершить процесс институционального строительства независимого государства?: Сборник материалов конференции / Под ред. А. Шутова. — Вильнюс, 2014. — C. 31—44.
  • Водолажская Т. Запрет на профессию в современной Беларуси // Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. — Т. 2. — Каунас, 2013. — С. 150—154.
  • Вадалажская Т. Інтэлектуальная сітуацыя як сітуацыя мыслення // Палітычная сфера. — 2013. — № 21(2). — С. 91—92.
  • Вадалажская Т. Пра падставы крытыкі сацыялагічных даследаванняў // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Электроннае выданне. — 19.07.2013.
  • Водолажская Т. Борьба с инакомыслием в сфере труда и занятости. Запрет на профессию: новое явление на старом фундаменте // Десоветизация в контексте трансформации беларусского общества: Сб. статей / Под ред. В. Мацкевича. — Вильнюс, 2012. — С. 12—40.
  • Водолажская Т. Новое объединение оппозиционных сил. Хотели как лучше… // Центр европейской трансформации. — Электронное издание. — 30.06.2011.
  • Водолажская Т. К постановке проблемы беларуской идентичности // Methodology.by. — Электронное издание. — 08.11.2010.
  • Водолажская Т. Третий сектор: два варианта ответа на вызовы // Белорусский ежегодник. — Мн., 2010. — С. 138—145.
  • Водолажская Т. Третий сектор: шанс на выживание или на развитие? // Белорусский ежегодник. — Мн., 2009. — С. 116—125.
  • Вадалажская Т. Як адказаць на пытаньне, што ўяўляе зь сябе беларуская нацыя?(недаступная спасылка) Паслоўе да рэцэнзіі Аляксея Ластоўскага «Будаўніцтва беларускай нацыі праз інтэлектуальнае вынішчэнне апанентаў» // ARCHE. — Электроннае выданне. — 16.12.2008.
  • Водолажская Т. Гражданская общность в современной Беларуси // «Наше мнение». — Сайт экспертного сообщества Беларуси. — 19.02.2007.
  • Водолажская Т. Поколенческая динамика представлений о гражданстве. К проблеме содержания гражданского образования в Беларуси // Адукатар. — 2007. — № 2. — С. 10—15.
  • Водолажская Т. Пространство как методологическая перспектива беларусской идентичности // Палітычная сфера. — 2007. — № 9. — С. 73—80.
  • Водолажская Т. В. К постановке проблемы белорусской идентичности // Социальные проблемы развития белорусского общества в условиях глобализации: Сб. статей Международной научно-практической конференции, 5—6 июня 2006 г. — Мн., 2006.
  • Мацкевича В., Мацкевич С., Водолажская Т. Подходы к стандартам и стандартизации в неформальном образовании // Адукатар. — 2006. — № 9. — С. 13—21.
  • Водолажская Т. Представления жителей Беларуси о понятии «гражданин» // Палiтычная сфера. — 2006. — № 6. — С. 72—82.
  • Водолажская Т. Некоторые соображения по поводу дискуссии об интеллектуальном сообществе Вelintellectuals Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вelintellectuals. — Электронное издание. — 05.09.2005.
  • Водолажская Т. В., Кацук Н. Л. Поколения как субъекты социокультурного пространства: постановка проблемы и возможности исследования // Социологическое знание и социальные процессы в современном белорусском обществе: Сб. статей, подготовленных по итогам Пятой межинститутской научно-практической конференции молодых ученых, 24 июня 2005 г. — Мн., 2005. — C. 30—42.
  • Водолажская Т. «Палітычная сфера» — страна контрастов.(недаступная спасылка) Рецензия // «Дыярыюш Рушэньня». Журнал движения. — Электронное издание. — 29.11.2005.
  • Водолажская Т. Первая рецензия на Вelintellectuals Архівавана 4 сакавіка 2016. // Вelintellectuals. — Электронное издание. — 22.07.2005.
  • Водолажская Т. В. Гражданская и советская идентичность: особенности взаимосвязи в процессе становления гражданской общности // Система демократического гражданского образования: сущность, проблемы, механизмы реализации: Материалы республиканской научно-практической конференции. — Мн., 2003. — С. 187—190.
  • Водолажская Т. В. Гражданская идентичность // Социология: Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко и др. — Мн., 2003. — С. 349—350.
  • Водолажская Т. В. Образ современной Беларуси в контексте становления чувства гражданской принадлежности // Социологические исследования социальных и социально-культурных процессов в современной Беларуси: Сб. науч. тр. — Вып. 4. — Мн., 2003. — С. 212—222.
  • Водолажская Т. В. Особенности политического и экономического развития Беларуси формируют у граждан чувство негативного восприятия своей страны // Социологический бюллетень «Зеркало». — 2003. — № 54. — С. 9—13.
  • Водолажская Т. В. Представления о гражданской принадлежности как инструмент изучения самоопределения гражданской общности // Социологическое знание и социальные процессы в современном белорусском обществе: Сб. материалов Третьей межинститутутской научно-практической конференции молодых ученых, Минск, 27 июня 2003 г. — Мн., 2003. — С. 260—267.
  • Водолажская Т. В. Особенности формирования представлений о гражданской принадлежности // Государственность на Беларуси: генезис и перспективы: Материалы республиканской научно-практической конференции, БрГУ им. А. С. Пушкина, 30 января 2002 г. — В 2-х ч. — Брест, 2002. — Ч. 2. — С. 48—50.
  • Водолажская Т. В. Представления о гражданской принадлежности: особенности и характер становления в современной Беларуси // Социально-экономические, социально-политические и социально-культурные процессы в трансформирующемся обществе: Сб. материалов Второй внутриинститутской науч научно-практической конференции молодых ученых и аспирантов, 28 июня 2002 г. — Мн., 2002. — С. 74—76.
  • Водолажская Т. В. Гражданская принадлежность: формы и характер изменений // Социологические исследования социальных и социально-культурных процессов в современной Беларуси: Сб. науч. тр. — Вып. 3. — Мн., 2001. — С. 171—177.
  • Водолажская Т. В. Представления о гражданской принадлежности — важный индикатор социальных преобразований // Политическая система Беларуси: достижения проблемы, возможности совершенствования: Материалы научно-практической конференции, 27 марта 2001 г. — Мн., 2001. — С. 37—38.
  • Водолажская Т. В. Представления о гражданской принадлежности в условиях социально-политических преобразований общества // Социально-экономические и социально-политические процессы в трансформирующемся обществе: Сб. материалов Первой внутриинститутской научно-практической конференции молодых ученых и аспирантов, 26 июня 2001 г. — Мн., 2001. — С. 28—29.
  • Водолажская Т. В. Формирование представлений о гражданской принадлежности как фактор стабилизации общества // Минск—Москва—Киев. Поиск общей дороги: Материалы международной научно-практической конференции. — Мн., 2001. — С. 344—346.
  • Водолажская Т. В. Более трети граждан Беларуси чаще испытывают чувство стыда, чем гордости за свою страну // Социологический бюллетень «Зеркало». — 2000. — № 31. — С. 1—4.
  • Водолажская Т. В. Чувство гражданской принадлежности: теоретические подходы к исследованию // Динамика социальных процессов в условиях государственной независимости Беларуси: социологический анализ: Сб. науч. тр. — Вып. 2. — Мн., 2000. — С. 170—174.
  • Водолажская Т. В. Гражданская идентичность в условиях социальных преобразований // Динамика социальных процессов в условиях государственной независимости Беларуси: социологический анализ: Сб. науч. тр. — Вып. 1. — Мн., 1999. — С. 211—215.
  • Водолажская Т. В. Особенности становления гражданской идентичности // Менталитет восточных славян: история, современность, перспективы: Материалы международной научно-практической конференции. — Гомель, 1999. — С. 103—105.
  • Водолажская Т. В. Символическое пространство социума как основа формирования гражданского сознания // Становление гражданского общества в Беларуси в контексте устойчивого развития / Материалы научно-практической конференции, Минск, 24-26 мая 1999 г. — Мн., 1999. — С. 83—84.

Аналітыка[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/TatianaI-Vadalazhskaya.html Архівавана 15 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  2. Справка: Водолажская Татьяна Валерьевна [Электронный ресурс] // Сводный электронный каталог Системы короративной каталогизации. — Веб-сайт Национальной библиотеки Беларуси. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2450774&strq=l_siz=20, свободный. — Загл. с экрана.
  3. Атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. — 2004. — № 3(35). — С. 42 [Электронны рэсурс] // Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь. — Вэб-сайт ВАК РБ. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://journal.vak.org.by/docs/att_04-3.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  4. а б Cустрэча з настаўнікам [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Таццяны Вадалажскай у ЖЖ. — 15.05.2011. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://ta-ta-aht.livejournal.com/40704.html, вольны. — Загал. з экрана.
  5. Гл.: Водолажская Т. Что необходимо знать и понимать для освоения программы культурной политики? [Электронны рэсурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 09.04.2011. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2079, свободный. — Загл. с экрана.
  6. Гл.: Концепция дальнейшего развития Форума гражданского общества Восточного партнерства (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  7. Гл.: Предложения по приоритетам сотрудничества ЕС-Беларусь в рамках Национальной индикативной программы и роли гражданского общества в его развитии (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.05.2010. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/05/24/predlozheniya-po-prioritetam-sotrudnichestva-es-belarus-v-ramkah-natsional-noy-indikativnoy-programmy-i-roli-grazhdanskogo-obschestva-v-ego-razvitii-policy-paper.html(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
  8. Гл.: Предложения от Национальной платформы Беларуси Форуму гражданского общества Восточного партнерства [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2010. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/11/17/predlozheniya-ot-natsional-noy-platformy-belarusi-forumu-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  9. Гл.: Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (2012—2014) [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — 19.11.2012. — Дата доступу: 02.11.2015. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/files/File/Concep_NP-adopted_16_11_2012-BEL.doc Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  10. Гл.: Стратегия-2012: От диалога внутри демократических сил к диалогу с режимом [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 28.02.2011. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2011/02/28/strategiya-2012--ot-dialoga-vnutri-demokraticheskih-sil-k-dialogu-s-rezhimom.html Архівавана 4 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  11. Гл.: Запрет на профессию в Беларуси: разнообразие форм, задач и способов [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 12.09.2012. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/09/12/Berufsverbot-Belarus.html Архівавана 5 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  12. Гл.: Исследование потенциала солидарности в беларусском организованном гражданском обществе [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2014. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2014/11/17/issledovanie-potentsiala-solidarnosti-v-belarusskom.html Архівавана 5 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  13. Как консолидированы беларусы (Фото) [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 30.09.2015. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2015/09/30/kak-konsolidirovany-belarusy-foto.html, свободный. — Загл. с экрана.
  14. Гл.: Мониторинг реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 08.09.2015. — Дата доступа: 30.10.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/09/08/monitoring-realizatsii-respublikoy-belarus-konventsii-yunesko-ob.html Архівавана 5 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  15. Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 05.06.2009. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2009/06/05/tatstsyana-vadalazhskaya.html Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  16. Студзінская І. Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 01.10.2009. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1840483.html, вольны. — Загал. з экрана.
  17. Зварот да студэнтаў ЕГУ [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Дзяніса Мельянцова. — 15.12.2009. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://lipski.livejournal.com/300740.html, вольны. — Загал. з экрана.
  18. У Беларусі з’явіцца недзяржаўны рэйтынг гуманітарыяў [Электронны рэсурс] // «Заўтра тваёй краіны». — Электроннае выданне. — 26.12.2012. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=11924&sn_cat=12 Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  19. Спіс экспертаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/premija-kanhresa/spis-ekspertau-premii-kangresa/ Архівавана 4 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  20. а б в Лятучы ўніверсітэт 2009—2015 (Прэзентацыйны буклет). — Мн., 2015.
  21. Акадэмічны савет [Электронны рэсурс] // Міжнародная PhD-праграмы для Беларусі. — Вэб-сайт праграмы. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://phd.palityka.org/akademichny-savet/ Архівавана 8 мая 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  22. Праект «Цытуй сваё!» распачынае Год беларускага мыслення [Электронны рэсурс] // Budzma.by. — Вэб-сайт Грамадскай культурнай праграмы «Будзьма беларусамі!». — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: http://budzma.by/budzma/tsytuy-svayo.html, вольны. — Загал. з экрана.
  23. Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 02.11.2015. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/taccyana-vadalazhskaya Архівавана 15 лютага 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  24. а б Дзяржабвінаваўца запытаў 2,5 года хіміі для сацыёлага Таццяны Вадалажскай (бел.)
  25. Заява аб прызнанні Таццяны Вадалажскай і Уладзіміра Мацкевіча палітзняволенымі (бел.)
  26. Каардынатарку «Лятучага ўніверсітэту» Таццяну Вадалажскую асудзілі на два з паловай гады «хіміі» (бел.)