Том Тыквер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Том Тыквер
Tom Tykwer
Дата нараджэння 23 мая 1965(1965-05-23) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, кампазітар, аператар-пастаноўшчык, кінакампазітар, рэжысёр
Кар’ера 1990—нашы дні
Узнагароды
IMDb ID 0878756
tomtykwer.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Том Тыквер (ням.: Tom Tykwer [ˈtɪkvɐ], нар. 23 мая 1965, Вуперталь, Германія) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Том Тыквер нарадзіўся 23 мая 1965 года ў Вупертале. У 11 гадоў зняў першы фільм на плёнку «Супер 8". З 1980 года працаваў у кінатэатрах. З 1988 года складальнік праграм групы кінатэатраў «Moviemento» у Берліне. З 1990 года зняў некалькі фільмаў, якія атрымалі досыць шырокую вядомасць у Германіі. Пасля выхаду фільма «Бяжы, Лола, бяжы» ў 1998 годзе дамогся міжнароднага прызнання.

У 2000 годзе выйшаў на экраны «Прынцэса і ваяр», а ў 2002 годзе - «Рай». Гэтыя фільмы зрабілі Тыквера адным з самых вядомых рэжысёраў не толькі ў Германіі, але і ў Еўропе.

У верасні 2006 года адбылася прэм'ера фільма «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» па матывах знакамітага рамана П. Зюскінда «Парфумер». Бюджэт фільма склаў каля 65 млн. долараў, вельмі вялікі для еўрапейскага кіно.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]