Торы (партыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торы
англ.: Tories
Выява лагатыпа
Лідар Якаў II Сцюарт (першы лідар старых торы)
Уільям Піт Малодшы (першы лідар новых торы)
Дата заснавання 1678
Дата роспуску 1834
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія манархізм, кансерватызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

То́ры (англ.: Tories) — палітычныя партыі Каралеўства Англія, Каралеўства Вялікабрытанія і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі ў 1678 - 1834 гг.

У нашы дні торы — нефармальная назва чальцоў Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі.

Старыя торы[правіць | правіць зыходнік]

Партыя торы ўзнікла падчас палітычнага крызісу ў Англіі ў 1678 - 1681 гг., калі частка парламента паспрабавала адхіліць права Джэймса, герцага Ёрка заняць пасаду караля. Палітыкі, што выступалі супраць Джэймса, называлі сябе вігамі, а прыхільнікаў герцага — торы (ад ірл.: tóraidhe, літаральна «па-за законам»). Упершыню гэтая назва была выкарыстана ў 1681 г.

Нягледзячы на перамогу Джэймса, які ўвайшоў у гісторыю як англійскі кароль Якаў II, паміж ім і торы адбыўся разлад, выкліканы спробай караля прыцягнуць да палітычнай барацьбы царкву. Многія торы падтрымалі Славутую рэвалюцыю. Яе вынікам было стварэнне манархіі, вельмі абмежаванай парламентам, у той час як большасць торы выступалі за моцную каралеўскую ўладу.

Старыя торы адыгрывалі надзвычай важную ролю ў палітычным жыцці Вялікабрытаніі да 1714 г. пакуль кароль Георг I не зрабіў стаўку на ўрад вігаў. Рэформы вігаў прывялі да звальнення прыхільнікаў торы з арміі, флота і судоў, не давалі магчымасці займання ваенных і дзяржаўных пасад па спадчыне. Торы працягвалі кантраляваць большасць выбаршчыкаў у сельскай мясцовасці і маглі б выіграць парламенцкія выбары, але вігі змянілі прапорцыі пры галасаванні за парламенцкіх прадстаўнікоў, і большасць месц атрымоўвалі тыя, хто выбіраўся ў гарадах.

Паміж 1740 г. і 1760 г. торы перасталі быць арганізаванай партыяй. Сама назва торы стала ўспрымацца адмоўна. Часцяком так называлі непапулярных кансерватыўных палітыкаў, хаця на самой справе яны не належалі да гэтай партыі. Знікненне старых торы з палітычнага жыцця садзейнічала размыванню партыі вігаў. У сярэдзіне XVIII ст. партыйная прыналежнасць перастала мець значэнне ў палітычным жыцці.

Новыя торы[правіць | правіць зыходнік]

У 1783 г. шэраг кансерватыўных палітыкаў на чале Уільяма Піта Малодшага атрымалі мянушку новых торы. Іх поспеху садзейнічаў крызіс старых вігаў, частка якіх перайшла ў 1794 г. на бок Уільяма Піта. Сам Уільям Піт лічыў сябе не торы, а незалежным вігам, а яго прыхільнікі называлі сябе «сябрамі містара Піта». У адрозненні ад старых торы, новыя торы падтрымлівалі перавагу парламенцкай сістэмы кіравання, выступалі супраць ізаляцыянізму на карысць актыўнай імперыялістычнай палітыкі.

У аснове ідэалогіі новых торы быў кансерватызм у дачыненні да Амерыканскай і Французскай рэвалюцый. Яны захоўвалі сентыментальную адданасць да абмежаваных інстытутаў манархічнай улады. Большасць іх выбаршчыкаў належалі да Царквы Англіі або Шатландскай біскупальнай царквы.

Падтрымка новых торы значна саслабла пасля жорсткіх дзеянняў супраць народных выступаў у 1815 г. У 1834 г. Роберт Піль заклікаў да змены ідэалогіі новых торы на карысць кансерватызму ў духу Эдмунда Бёрка. Аднак у далейшым за чальцамі Кансерватыўнай партыі захавалася мянушка торы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]