Тосіхідэ Масукава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тосіхідэ Масукава
яп.: 益川 敏英
Дата нараджэння 7 лютага 1940(1940-02-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 2021(2021-07-23)[3][4] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, прафесар, фізік
Навуковая сфера фізіка элементарных часціц
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Саката Сёіці[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тосіхідэ Масукава (7 лютага 1940, Нагоя, Японія) — японскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тосіхідэ Масукава нарадзіўся ў горадзе Нагоя, прэфектура Айці. У 1962 годзе скончыў універсітэт у Нагоі і ў 1967 годзе ў тым жа ўніверсітэце быў удастоены вучонага звання доктара. У цяперашні час Тосіхідэ Маскава з’яўляецца прафесарам Кіоцкага ўніверсітэта ў адстаўцы і прафесарам прыватнага ўніверсітэта Кіота Санг.

Ён з’яўляецца сааўтарам вядомага артыкула па парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Макота Кабаясі, на 2007 год займае трэцяе месца па колькасці цытаванняў сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабіба — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.

Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулюе існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.

Зноскі