Туніскі дынар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туніскі дынар
دينار تونسي


Узор 30 туніскіх дынароў

Узор 30 туніскіх дынароў Узор 30 туніскіх дынароў

Код ISO 4217 TND
Краіна Туніс
Складаецца з 1000 мільем
Абрэвіятура د.ت ці DT
Манеты 5, 10, 20, 50 і 100 мілімаў,
½, 1, 5 дынароў
Банкноты 5, 10, 20, 30, 50 дынароў
Цэнтральны банк Цэнтральны Банк Туніса
Вэб-сайт www.bct.gov.tn
Абменны курс (на 14 мая 2010 года)
1 €1 = 1.6739 TND
1 $1 = 1.3209 TND
1 100 рублёў = 4.4236 TND
1 10000 бел.рублёў = 4.6120 TND

Туніскі дынар — грашовая адзінка дзяржавы Туніс.

Адзін туніскіх дынар роўны 1000 мілімам. Міжнароднае абазначэнне: TND. Выкарыстоўваецца сімвал - DT.

Манеты і банкноты ў сучасным абароце[правіць | правіць зыходнік]

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе Цэнтральным банкам Туніса былі ўведзены ў абарот банкноты наміналам ½, 1 і 5 дынароў. У 1969 выпушчана банкнота наміналам 10 дынароў. Апошняя серыя ½ дынара выпушчана ў 1973 годзе, наміналам 1 дынар — у 1980. Банкнота наміналам 20 дынар уведзена ў 1980 годзе, апошняя серыя наміналам 5 дынароў выпушчана ў 1993 годзе. Банкноты наміналам 30 дынароў выпушчаны ў 1997 годзе. Банкноты наміналам 50 дынароў выпушчаны 25 ліпеня 2009 года. У 2006 годзе выпушчана новая серыя хадавой банкноты наміналам 10 дынароў з галаграмай.

Current Series
Выява Намінал Асноўны колер Апісанне
Аверс Рэверс Аверс Рэверс
5 дынароў Зялёны Ганібал
10 дынароў Зялёны Ібн Хальдун Сімвал рэвалюцыйнай змены ўлады 7 лістапада 1987 года, Язмінавай рэвалюцыі
10 дынароў Блакітны Ібн Хальдун Сімвал рэвалюцыйнай змены ўлады 7 лістапада 1987 года, Язмінавай рэвалюцыі
10 дынароў Блакітны Эліса (Dido) уведзены пасля канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Тунісе 2006 годзе.
20 дынароў Пурпурны Хейрэдзін Kheireddine Et-Tounsi
30 дынароў Аранжавы Абу эль-Касім Ашабі (англ.: Aboul-Qacem Echebbi)
50 дынароў Зялёны Ібн Эль Рашыд Ibn El Rachiq Kairouani

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

Дваццаць мілімаў, 1960

На пачатак 2009 года ў абароце ў Тунісе знаходзіліся манеты наступнай добрай якасці:

  • 5 мілімаў (у абароце з 1960 года)
  • 10 мілімаў (з 1960)
  • 20 мілімаў (з 1960)
  • 50 мілімаў (з 1960)
  • 100 мілімаў (з 1960)
  • ½ дынара (з 1968)
  • 1 дынар (з 1976)
  • 5 дынароў (з 2002)

У 1960 годзе таксама былі ўведзены манеты ў 1 і 2 міліма, але іх апошні выпуск адбыўся ў 1980 і 1983 гг. адпаведна і ў наш час іх няма ў абароце.

Па законе нельга вывозіць нацыянальную валюту (дынар) за мяжу.